Сёння а дванаццатай гадзіне ў Верхнім горадзе планавалі распачаць свята грузінскага віна і такой жа ежы, але ж пачатак свята перанеслі на 12.30. Тых, хто сумняваецца — ці варта выходзіць пад дождж, мы плануем зматываваць адноўленай праграмай "Тбілісобы".
12.30 — 18.00 працуюць рэстараны, грузінскія шаржы, войлакавалянне, ганчарныя вырабы, фота-боксы.
13.00 — урачыстае адкрыццё свята.
13.10 — плануецца устанавіць рэкорд па падрыхтоўцы 1001 хинкали, адбудзецца бясплатны майстар-клас ад рэстарана «Тыфліс» і кафэ «Батумі».
13.20 - бясплатны майстар-клас па прыгатаванні чурчхелы.
15.00 — ператвараем вінаград у віно.
На сцэне будуць выступаць артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя. М. Горкага, ансамбль грузінскага танца «Сонечная Грузія», танцавальны калектыў «Легенды Каўказа», арт-група «Натхненне». Каб дазнацца, хто яшчэ заспявае ў Верхнім горадзе, варта завітаць на свята.