МІНСК, 26 вер - Sputnik. Выпускніца беларускага ліцэя прайшла адбор у папулярны польскі музычны конкурс, выканаўшы перад журы кампазіцыю "I wish I didn't miss you".
Шматгадовая лаўрэатка фестывалю "Беларуская песня" і выпускніца Гайнаўскага беларускага ліцэя Рэната Тушыньская заваявала сэрцы журы польскага талент-шоў The Voice of Poland. Сярод журы — Эдыта Гурняк, Анджэй Пясэчны, сябры гурту Afromental.
Рэната Тушыньская вучыцца ў музычна-эстраднай школе і спявае ў адным з беластоцкіх блюз-пабаў. У кастрычніку можна будзе паглядзець новую праграму з яе ўдзелам.