МІНСК, 27 вер — Sputnik. Каб просты беларускі дармаед не лічыў сабе кінутым і забытым той часткай грамадства, якая знайшла сваё трывалае месца ў жыцці, сталы заробак і можа нават пабудавала кватэру ў крэдыт, Sputnik зрабіў адмысловую дармаедскую афішу. Цяпер будзеце ведаць, чым заняць сваю раніцу па буднях абсалютна бясплатна.
Аэробика в стиле Джейн Фонды
Калі: панядзелак, серада (28, 30 верасня)
8:30 і 9:10
Дзе: ул. Гусовского, 4
Што: стрэтчынг (аэробіка) з расьцяжкай, эцюды па развіцці жаночай пластыкі і лёгкая аэробіка "для лянівых" у камбінацыі з трекамі Madonna, Rock Ballady, Sam Brown і іншай больш-менш рамантыкай.
Выстава "250"
Калі: аўторак (29 верасня)
з 12:00 да 22:00.
Дзе: ЦЭХ, вул. Кастрычніцкая, 16
Што: скульптар Ала Савашевич стварыла каменную скульптуру аб спалучэнні ў адным чалавеку рацыянальнага і творчага пачаткаў. Рэжысёр Максім Сіры шукае ў дакументалістыцы адказы на філасофскія пытанні аб значэнні Радзімы. Іван Бесер стварыў партрэты сучаснікаў, якія актыўна працуюць на тэрыторыях, якія Агінскі лічыў сваёй Радзімай. Андрэй Давыдчык зняў фотарэпартаж пра тое, як паланэз Агінскага гучыць у нязвыклым месцы — вакзале Дзіцячай чыгункі.
Выстава будзе працаваць да 5 кастрычніка.
"Вялікая ілюзія" Жана Рэнуара
Калі: серада (30 верасня)
10:00
Дзе: ранішнія кінапрагляды ў кінашколе-студыі Андрэя Палупанава;
пр. Независимости 168, корпус 2, 5-й этаж.
Што: Кожны чацвер у кінашколе будуць ладзіцца ранішнія кінапрагляды — плаціць за іх не трэба, самыя адказныя могуць прынесці з сабой печыва, каб раніца атрымалася асабліва душэўнай. У гэты чацвер гладзім карціну 1937 года. Карціна, дарэчы, атрымала "Оскара", а Гебельс забараніў яе, як крыніцу разбуральнай для сябе ідэалогіі. Атрымаць забарону ад Гебельса — дастатковая пахвала для фільма, каб прыцягнуцца на яго нават зраніцы.
Бясплатная пешая экскурсія
Калі: чацвер, 1 кастрычніка
15:00-17.00
Дзе: збор каля ратушы
Што: У дзень пажылога чалавека ў Мінску пройдзе бясплатная экскурсія. Турыстам прапануюць іншымі вачамі паглядзець на ратушу, гасціны двор, манастырскі комплекс. Весці экскурсію працягласцю ў паўтары гадзіны будзе кандыдат навук, прафесійны экскурсавод з шматгадовым стажам Нэлі Назарава.
Майстар-клас па грыму
Калі: суббота, 3 кастрычніка
12:00
Дзе: вул. Прытыцкага, 34
Што: майстар-клас па грыму ад Санкт-Пецярбургскай школы тэлебачання. Падчас заняткаў навучаць рабіць два вобразы з дапамогай толькі трох колераў. Падрабязнасці тут. http://vk.com/grimsen15