https://bel.sputnik.by/20150928/1017496848.html
“За свабоду рэчкі!”: сюррэалістычны Мінск Адама Глобуса
“За свабоду рэчкі!”: сюррэалістычны Мінск Адама Глобуса
Sputnik Беларусь
Мы працягваем блукаць па Мінску ў пошуках літаратурных сюжэтаў. Кожны тыдзень Sputnik будзе выпраўляцца ў падарожжа па маршрутах літаратурных герояў разам з... 28.09.2015, Sputnik Беларусь
2015-09-28T09:33+0300
2015-09-28T09:33+0300
2016-01-26T15:51+0300
грамадства
меркаванне
культура
мінск
увесь свет
мінск у творах беларускіх пісьменнікаў
асоба
адам глобус
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101749/62/1017496228_0:81:4272:2766_1920x0_80_0_0_a081ce3635ba646c96bf26d159db8efe.jpg
Алена Васільева, Sputnik.У сваёй апошняй кнізе Адам Глобус стварыў сюррэалістычны Мінск, пасяліў сярод новабудоўляў ды сталінскага ампіру тузін чарцей рознага кшталту — і горад атрымаўся нічога сабе — у дастатковай ступені інфернальны, нібыта і сапраўды прыдатны да міфалагізацыі.Лакацыя: плошча Перамогі. Выратавальны Шапен Са спадаром Адамам сустракаемся на месцы дзеяння апавядання "Бэзавы куст" ля магазіна "Шчодры" на плошчы Перамогі. Самога куста тут ужо няма, а месца яго былой жыццядзейнасці закладзенае пліткай.— Тут рос натуральны куст, — запэўнівае нас спадар Адам. — Наш горад варты казачнасці, міфалагізацыі, і таму калі раней казкі пісаліся пра цара, дык зараз трэба актуалізаваць іх, пісаць пра прэзідэнта ці пра той жа рэальны куст бэзу. Мяне як любого мастака натхняе рэальнасць, мне цікава рэальныя рэчы ўкладаць у нерэальныя сітуацыі. Казка — гэта калі ты бярэш рыбу і жанчыну, рэжаш іх, складаеш кавалкі — і атрымліваеш русалку.Спадар Адам яшчэ крыху распавядае пра механізм выціскання сюррэалізму з Мінску, крытыкуе аматараў "сюсі-пусі" ў казках — "страшэнна не люблю гэтых аўтараў "гісторыек", не люблю, калі кажуць не "каўбаса", а "каўбаска", не "яўрэй", а "яўрэйчык" — гэта прыніжае чалавека", і мы рушым да "Палацу мастацтваў".— А што, пра яго я таксама нешта пісаў? Ну, добра, — пагаджаецца Глобус.Засяліўшы Мінск нечысцю, сам пісьменнік да лагерных баек адносіцца ў вышэйшай ступені стрымана. Стандартны набор з апавяданняў пра чорную руку ён ведае, але ж кажа, што нават у дзяцінстве адносіўся да труны на колцах без належнага імпэту.Выратавальны Шапен, які дазваляў пазбегнуць абавязковага сну, з таго часу любімы глобусаўскі кампазітар. Пакуль ідзем да Палацу мастацтваў, збудаванага на могілках ля касцёла, Глобус разважае пра праблемы актуальныя, балючыя, крывацечныя і відавочна невырашальныя — пра будучыню беларускай літаратуры. Сам пісьменнік сцвярджае, што стварае літаратурны свет, у які можна зайсці з любой старонкі — а выйсці нельга. Маўляў, менавіта да такога фармату вымушае літаратуру рычаіснасць.— Такі прынцып адпавядае грамадству, што жыве ў інтернет-эпоху. Трэба пісаць кароткімі гісторыямі, якія самі па сабе — завершаны твор. Нават калі гаворка пра раман — ён таксама павінны складацца з завершаных фрагментаў, кожны з якіх сам па сабе каштоўны.Каля Палацу мастацтваў адбываецца дзеянне яшчэ аднаго глобусаўскага апавядання — надта ж абурае пісьменніка пабудаваны наўпрост на былых могілках будынак. Дрэннай атмасферай Глобус тлумачыць і тое, што ў гэтым Палацы, як ні стараліся, не змаглі прыжыцца мастакі — маўляў, на касцях нічога не збудуеш.— Гэтае месца так і не стала культавым — хоць сколькі выставаў прайшло, мастакам тут не жывецца. Я па адукацыі манументаліст — то бок мастак, да якога звяртаюцца архітэктары, калі яны дрэнна пабудавалі. Маўляў, можа ты нешта падфарбуеш, каб не было заўважна, што збудавана блага? І ты тады расфарбуеш нешта, вітражык паставіш, мазаіку, фрэсачку распішаш — і, здаецца, стане лепей. А з гэтым палацам нічога не зробіш — крыва збудавана, кепска пафарбавана, мянушка — "чарнільніца", — рэзюмуе спадар Адам безнадзейнасць будынку, і мы рушым шукаць больш перспектыўныя краявіды.Лакацыя: ЦУМ. Хамелеон — свята, якое заўсёды з табойПерспектыўнасць краявідаў павышаецца па набліжэнні да ЦУМа. Тут прастора і час працуюць так сінхронна, што мы не можам знайсці апісанага ў апавяданні "Шэры хамелеон" бара "Добры настрой". Пісьменнік тлумачыць, што бара ўжо няма — горад пераварыў яго ў казіно. Мы чакаем, што спадар Адам кінецца ў настальгію, але ж ён наадрэз адмаўляецца шкадаваць зніклы бар, на вокнах якога яшчэ нядаўна стаяў акварыум з апісаным у тэксце хамелеонам.— Наш горад у адрозненні ад шмат якіх гарадоў зрабіў якасны скачок. Я да гэтага стаўлюся нармальна, нічога не шкадую. Жыццё ёсць шэраг метамарфозаў, і хоць не ўсе пераўтварэнні да лепшага — часам трэба запыняць рух, але не зараз. Мы ж будуем лепшую дзяржаву, і таму спыняцца не варта, — тлумачыць сваю бязлітаснасць да зніклага бара пісьменнік.У адрозненні ад бара, самога хамелеона Глобусу шкада, ён для яго — істота калі не цэнтральная, але ж сімбалічная:— Мне хацелася завесці хамелеона каб пакінуць побач з маімі карцінамі і паглядзець, як ён у іх ператвараецца. У мяне шмат нерухомасці, але ж самая важная — віртуальная кватэра, куды я збіраю самыя каштоўныя рэчы. І ён там. Хамелеон — свята, якое заўсёды са мной. Як і я, ён натхняецца рэальнасцю.Беларусы у нейкім сэнсе і ёсць хамелеоны-прыстасаванцы, але ж Глобус выгароджвае нацыю і тлумачыць нашае прыстасаванства прычынамі гістарычнымі — маўляў, мы не вінаватыя:Не маючы магчымасці сфатаграфаваць Глобуса з замацаваным у літаратуры хамелеонам, мы робім некалькі здымкаў на фоне змяніўшага яго казіно.- А вы ўвогуле азартны чалавек?— Быў адзіны чалавек, у якога я ніяк не мог выіграць — мая бабка Ядзя. Яна хадзіла ў школу пры касцёле, і там маю бабулю Ядвігу Янаўну навучылі добра гуляць. А ўвогуле я гуляю тады, калі ёсць варыянт выйграць. Як з выбарамі — не можаш выіграць, дык падтрымлівай тых, хто відавочна выіграе.- А калі відавочна не выйграеш, а падтрымліваць тых, хто відавочна выйграе, не хочацца?— Значыць, гульня не для цябе, проста назірай. У футболе ж ты не выбегаеш на поле. Але ж часам варта і згуляць, нават калі праіграеш — так я ў 94-м годзе напісаў сваю прэзідэнцкую праграму і пасля атрымаў такого, чаго ніколі не чакаў.На шляху да Камароўскага рынка Глобус паспявае пакрытыкаваць скульптуру ля ЦУМу — маўляў, бронза — манументальны матэрыял, ён абсалютна не прыстасаваны для анекдотаў.— Гэтых шапаголікаў з цягам часу трэба будзе пераплавіць, — бескампрамісна заяўляе пісьменнік, які сам сабе да шапаголікаў не прылічае.— А вось народу такія жарты ў бронзе падабаюцца. Хіба ж спадар Адам не любіць тое, што любіць народ?— Народ любіць шмат — выпіць, даць у морду, скрасці — сем смяротных грахоў ён любіць. А тыя грахі, дарэчы, так хітра зроблены, што калі ты не крадзеш, не пакутуеш ненажэрствам, дык ты, пэўна, ганарысты. І гэты апошні грэх закрывае сістэму, з якой немагчыма выбрацца.Глобус распавядае, як аднойчы за некананічнае тлумачэння Страшнага Суда пазбавіўся працы. Маўляў, заявіў, што хвароба на рак ёсць праява страшнага суда:— І яму абсалютны без розніцы, ці ты багаты, ці бедны, ці стары, ці малады. Ён прыходзіць і з'ядае. І чорту таксама без розніцы. Але ж чорту патрэбная разнастайнасць, таму ён будзе падыходзіць то да маладой прыгожай, то да ведзьмака, які яму ўсё жыццё служыў.- Калі ніякай парады, як пазбегчы сусрэчы з чортам, даць не можаце, дык хоць правядзіце майстар-клас: як сабе паводзіць…Лакацыя: Камароўскі рынак. Жоўты пінжак і маркесаўскі імпэтПа задуме спадара Адама насупраць Камароўскага рынку жыве лепшы ў горадзе кравец, які пашыў аднаму бізнесоўцу лепшы ў свеце жоўты пінжак. Высветлілася, што кравец цалкам рэальны. "Пэўна, у "Акварыуме" пазнаёміліся", — махае рукой Глобус. Акт знаёмства цікавіць пісьменніка меней, чым "унутраная казачнасць асобы", якая намякае пісьменніку, што гэтага чалавека варта перанесці ў тэкставую рычаіснасць.- Вось мы і падыходзім да дому, дзе замаўляўся жоўты пінжак з аднайменнага апавядання… А ўвогуле, чаму жоўты? Проста бачу, як з'яўляецца крытычны артыкул "Роля колеру ў апавяданнях Адама Глобуса"…— Жоўты пінжак — гэта легенда часоў стыляг. У чалавека павінная быць пэўная мужнасць, каб надзець жоўты пінжак. Для мяне колер не меў палітычнай ці рэлігійнай афарбоўкі. Для мастака на палітры ўсе колеры добрыя, — тлумачыць пісьменнік.Аказваецца, што працы з колерам Адама Глобуса вучылі не толькі ў Акадэміі мастацтваў, сваю ролю выканаў нават Рыгор Барадулін:— Некалі Грыша Барадулін мяне навучыў: не замешвай столькі колераў, лепш усё малюй графічна, і адным колерам падфарбоўвай. Так і раблю ў літаратуры — падфарбоўваю, але намагаюся выбраць колер, адпаведны сітуацыі.- Барадулін навучыў… Гэта штосьці з шэрагу "Маркес мне распавёў"…— А вось вам пра Маркеса. Падыходзіць да мяне аднакурснік Ігар і кажа — пазнаёмь мяне з Валянцінам Тарасам, бо я захоплены Маркесам, а Тарас яго перакладаў. Пакажу яму, якія хачу зрабіць ілюстрацыі да Маркеса на дыплом. А ён мне раскажа не пра таго Маркеса, якога выдалі, а пра тое, што цэнзура не прапусціла, як ён сам бачыць гэтага Маркеса. І першае, што Тарас сказаў — у арыгінале няма пунктуацыі, усё напісана без знакаў прыпынку — перакладчыкі самі разбівалі ягоныя тэксты на сказы, на абзацы.- То бок, гэта нацыянальная ментальнасць, якую дазваляе мова?— Маркесаўскі імпэт і іспанская мова дазвалялі проста валіць тэкст, не клапаціцца пра знакі прыпынку. Нашая мова такога не дазволіць — усё скамечыцца. А вось і той дом, дзе жыў кравец.Лакацыя: Цырк. За свабоду рэчкі!— Нашу літаратуру абмінула прыгажосць дуэлі: рускія пісьменнікі паміралі на дуэлях, а нашы — у сутарэннях, у Курапатах. А між тым выклік на дуэль — гэта жэст мужчынскі, рыцарскі нават, — мы ідзем ад Камароўскага рынку, міма ЦУМа і Глобус распавядае, як падчас вучобы ў Акадэміі заходзіў сюды заляцацца да прадавачак. Выпіваеш у дворыку Акадэміі бутэльку чарніла і, вясёлы, ідзеш наўпрост у ЦУМ — "проста пагаварыць". Пасля яшчэ крышку пройдзешся да Плошчы Перамогі — і бацькі ўжо і не заўважаць, што ты выпіў шклянку віна.Выходзім да цырку — тут Глобус у адным са сваіх апавяданняў пасяліў вадзеніка і дзвух русалак — наўпрост у Свіслачы. На думку спадара Адама, збудаваны тут жа, амаль ці не ў вадзеніка на галаве "Кемпінскі" казачнасці месца не псуе.— Чым адрозніваецца мастак ад архітэктара? Мастак можа натхніцца кемпінскім так, што той стане творам мастацтва. Што дрэннага ў пяцізоркавым гатэлі? Чаму людзі скардзяцца, што на месцы прытулку п'яніц зрабілі гатэль?Міма праходзіць чарга людзей колера "хакі".— Я ганаруся, што ў Мінску мала помнікаў галаварэзам, дыктатарам, фюрэрам, а тыя, што ёсць, пастаўленыя не зусім намі. Мы ставілі Купалу, Коласа. Увогуле, я б вельмі хацеў, каб быў добры помнік Іісусу Хрысту на Троіцкай гары — гэта сапраўдная назва гары Дзяржынскай. І хай бы помнік той быў надканфесійны — не толькі каталікоў ці праваслаўных, а дзяржаўны помнік, які б выказваў нашую ўдзячнасць хрысціянству.Разам з пісьменнікам падыходзім да месца жыцця вадзеніка з апавядання.— Усё змяняецца, а рэчка застаецца, яна сутнасная. Так і ў Піцеры: не Неўскі праспект галоўны, а Нява, так і ў нас са Свіслаччу — яна вечная. Хтосьці паспрабуе ў трубу яе загнаць, як Нямігу, але я за свабоду рэчкі. Калі б ішоў на прэзідэнцтва, зрабіў бы гэта сваім лозунгам.
мінск
увесь свет
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101749/62/1017496228_0:81:4272:2766_1920x0_80_0_0_a081ce3635ba646c96bf26d159db8efe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, меркаванне, культура, мінск, увесь свет, мінск у творах беларускіх пісьменнікаў, асоба, адам глобус
грамадства, меркаванне, культура, мінск, увесь свет, мінск у творах беларускіх пісьменнікаў, асоба, адам глобус
Алена Васільева, Sputnik.
У сваёй апошняй кнізе Адам Глобус стварыў сюррэалістычны Мінск, пасяліў сярод новабудоўляў ды сталінскага ампіру тузін чарцей рознага кшталту — і горад атрымаўся нічога сабе — у дастатковай ступені інфернальны, нібыта і сапраўды прыдатны да міфалагізацыі.
Лакацыя: плошча Перамогі. Выратавальны Шапен
Са спадаром Адамам сустракаемся на месцы дзеяння апавядання "Бэзавы куст" ля магазіна "Шчодры" на плошчы Перамогі. Самога куста тут ужо няма, а месца яго былой жыццядзейнасці закладзенае пліткай.
— Тут рос натуральны куст, — запэўнівае нас спадар Адам. — Наш горад варты казачнасці, міфалагізацыі, і таму калі раней казкі пісаліся пра цара, дык зараз трэба актуалізаваць іх, пісаць пра прэзідэнта ці пра той жа рэальны куст бэзу. Мяне як любого мастака натхняе рэальнасць, мне цікава рэальныя рэчы ўкладаць у нерэальныя сітуацыі. Казка — гэта калі ты бярэш рыбу і жанчыну, рэжаш іх, складаеш кавалкі — і атрымліваеш русалку.
Спадар Адам яшчэ крыху распавядае пра механізм выціскання сюррэалізму з Мінску, крытыкуе аматараў "сюсі-пусі" ў казках — "страшэнна не люблю гэтых аўтараў "гісторыек", не люблю, калі кажуць не "каўбаса", а "каўбаска", не "яўрэй", а "яўрэйчык" — гэта прыніжае чалавека", і мы рушым да "Палацу мастацтваў".
— А што, пра яго я таксама нешта пісаў? Ну, добра, — пагаджаецца Глобус.
Засяліўшы Мінск нечысцю, сам пісьменнік да лагерных баек адносіцца ў вышэйшай ступені стрымана. Стандартны набор з апавяданняў пра чорную руку ён ведае, але ж кажа, што нават у дзяцінстве адносіўся да труны на колцах без належнага імпэту.
— Наш дом стаяў паміж могілкамі, і я надта проста ўспрымаў сыход чалавека з жыцця. Як усе дзеці надта не любіў днём спаць, а не класціся дазвалялі толькі калі некага хавалі, бо тады трэба было выйсці на вуліцу і развітацца з нябожчыкам, — распавядае Глобус. — Калі бабуля казала, што час класціся спаць, я выбягаў на вуліцу і слухаў, ці не нясуць, ці не грае недзе тая далёкая музыка Шапена.
Выратавальны Шапен, які дазваляў пазбегнуць абавязковага сну, з таго часу любімы глобусаўскі кампазітар. Пакуль ідзем да Палацу мастацтваў, збудаванага на могілках ля касцёла, Глобус разважае пра праблемы актуальныя, балючыя, крывацечныя і відавочна невырашальныя — пра будучыню беларускай літаратуры. Сам пісьменнік сцвярджае, што стварае літаратурны свет, у які можна зайсці з любой старонкі — а выйсці нельга. Маўляў, менавіта да такога фармату вымушае літаратуру рычаіснасць.
— Такі прынцып адпавядае грамадству, што жыве ў інтернет-эпоху. Трэба пісаць кароткімі гісторыямі, якія самі па сабе — завершаны твор. Нават калі гаворка пра раман — ён таксама павінны складацца з завершаных фрагментаў, кожны з якіх сам па сабе каштоўны.
Каля Палацу мастацтваў адбываецца дзеянне яшчэ аднаго глобусаўскага апавядання — надта ж абурае пісьменніка пабудаваны наўпрост на былых могілках будынак. Дрэннай атмасферай Глобус тлумачыць і тое, што ў гэтым Палацы, як ні стараліся, не змаглі прыжыцца мастакі — маўляў, на касцях нічога не збудуеш.
— Гэтае месца так і не стала культавым — хоць сколькі выставаў прайшло, мастакам тут не жывецца. Я па адукацыі манументаліст — то бок мастак, да якога звяртаюцца архітэктары, калі яны дрэнна пабудавалі. Маўляў, можа ты нешта падфарбуеш, каб не было заўважна, што збудавана блага? І ты тады расфарбуеш нешта, вітражык паставіш, мазаіку, фрэсачку распішаш — і, здаецца, стане лепей. А з гэтым палацам нічога не зробіш — крыва збудавана, кепска пафарбавана, мянушка — "чарнільніца", — рэзюмуе спадар Адам безнадзейнасць будынку, і мы рушым шукаць больш перспектыўныя краявіды.
Лакацыя: ЦУМ. Хамелеон — свята, якое заўсёды з табой
Перспектыўнасць краявідаў павышаецца па набліжэнні да ЦУМа. Тут прастора і час працуюць так сінхронна, што мы не можам знайсці апісанага ў апавяданні "Шэры хамелеон" бара "Добры настрой". Пісьменнік тлумачыць, што бара ўжо няма — горад пераварыў яго ў казіно. Мы чакаем, што спадар Адам кінецца ў настальгію, але ж ён наадрэз адмаўляецца шкадаваць зніклы бар, на вокнах якога яшчэ нядаўна стаяў акварыум з апісаным у тэксце хамелеонам.
— Наш горад у адрозненні ад шмат якіх гарадоў зрабіў якасны скачок. Я да гэтага стаўлюся нармальна, нічога не шкадую. Жыццё ёсць шэраг метамарфозаў, і хоць не ўсе пераўтварэнні да лепшага — часам трэба запыняць рух, але не зараз. Мы ж будуем лепшую дзяржаву, і таму спыняцца не варта, — тлумачыць сваю бязлітаснасць да зніклага бара пісьменнік.
У адрозненні ад бара, самога хамелеона Глобусу шкада, ён для яго — істота калі не цэнтральная, але ж сімбалічная:
— Мне хацелася завесці хамелеона каб пакінуць побач з маімі карцінамі і паглядзець, як ён у іх ператвараецца. У мяне шмат нерухомасці, але ж самая важная — віртуальная кватэра, куды я збіраю самыя каштоўныя рэчы. І ён там. Хамелеон — свята, якое заўсёды са мной. Як і я, ён натхняецца рэальнасцю.
Беларусы у нейкім сэнсе і ёсць хамелеоны-прыстасаванцы, але ж Глобус выгароджвае нацыю і тлумачыць нашае прыстасаванства прычынамі гістарычнымі — маўляў, мы не вінаватыя:
— Пакуль была жыва мая бабка Броня, сем разоў змянілася ўлада. То бок, яна перажыла сем дзяржаваў, пачынаючы з рускай імперыі і заканчваючы савецкім перыядам. І пад кожную дзяржаву трэба было атрымаць дакументы. Хіба ж не станеш у такіх умовах прыстасаванцам?
Не маючы магчымасці сфатаграфаваць Глобуса з замацаваным у літаратуры хамелеонам, мы робім некалькі здымкаў на фоне змяніўшага яго казіно.
- А вы ўвогуле азартны чалавек?
— Быў адзіны чалавек, у якога я ніяк не мог выіграць — мая бабка Ядзя. Яна хадзіла ў школу пры касцёле, і там маю бабулю Ядвігу Янаўну навучылі добра гуляць. А ўвогуле я гуляю тады, калі ёсць варыянт выйграць. Як з выбарамі — не можаш выіграць, дык падтрымлівай тых, хто відавочна выіграе.
- А калі відавочна не выйграеш, а падтрымліваць тых, хто відавочна выйграе, не хочацца?
— Значыць, гульня не для цябе, проста назірай. У футболе ж ты не выбегаеш на поле. Але ж часам варта і згуляць, нават калі праіграеш — так я ў 94-м годзе напісаў сваю прэзідэнцкую праграму і пасля атрымаў такого, чаго ніколі не чакаў.
На шляху да Камароўскага рынка Глобус паспявае пакрытыкаваць скульптуру ля ЦУМу — маўляў, бронза — манументальны матэрыял, ён абсалютна не прыстасаваны для анекдотаў.
— Гэтых шапаголікаў з цягам часу трэба будзе пераплавіць, — бескампрамісна заяўляе пісьменнік, які сам сабе да шапаголікаў не прылічае.
— А вось народу такія жарты ў бронзе падабаюцца. Хіба ж спадар Адам не любіць тое, што любіць народ?
— Народ любіць шмат — выпіць, даць у морду, скрасці — сем смяротных грахоў ён любіць. А тыя грахі, дарэчы, так хітра зроблены, што калі ты не крадзеш, не пакутуеш ненажэрствам, дык ты, пэўна, ганарысты. І гэты апошні грэх закрывае сістэму, з якой немагчыма выбрацца.
Глобус распавядае, як аднойчы за некананічнае тлумачэння Страшнага Суда пазбавіўся працы. Маўляў, заявіў, што хвароба на рак ёсць праява страшнага суда:
— І яму абсалютны без розніцы, ці ты багаты, ці бедны, ці стары, ці малады. Ён прыходзіць і з'ядае. І чорту таксама без розніцы. Але ж чорту патрэбная разнастайнасць, таму ён будзе падыходзіць то да маладой прыгожай, то да ведзьмака, які яму ўсё жыццё служыў.
- Калі ніякай парады, як пазбегчы сусрэчы з чортам, даць не можаце, дык хоць правядзіце майстар-клас: як сабе паводзіць…
— Інструкцыя простая: трэба смяяцца. Калі маеш пачуццё гумару і можаш смяяцца з чорта, ставіцца да яго без піітэту, дык усё будзе добра. Дзеля таго я і кніжку напісаў, і высмяяў чорта ў ёй. І хто мае апавяданні прачытае, таксама зразумее, што калі мы з гэтай чортавай сілы пачнем насміхацца, дык яна з намі і стасункаў мець не захоча.
Лакацыя: Камароўскі рынак. Жоўты пінжак і маркесаўскі імпэт
Па задуме спадара Адама насупраць Камароўскага рынку жыве лепшы ў горадзе кравец, які пашыў аднаму бізнесоўцу лепшы ў свеце жоўты пінжак. Высветлілася, што кравец цалкам рэальны. "Пэўна, у "Акварыуме" пазнаёміліся", — махае рукой Глобус. Акт знаёмства цікавіць пісьменніка меней, чым "унутраная казачнасць асобы", якая намякае пісьменніку, што гэтага чалавека варта перанесці ў тэкставую рычаіснасць.
- Вось мы і падыходзім да дому, дзе замаўляўся жоўты пінжак з аднайменнага апавядання… А ўвогуле, чаму жоўты? Проста бачу, як з'яўляецца крытычны артыкул "Роля колеру ў апавяданнях Адама Глобуса"…
— Жоўты пінжак — гэта легенда часоў стыляг. У чалавека павінная быць пэўная мужнасць, каб надзець жоўты пінжак. Для мяне колер не меў палітычнай ці рэлігійнай афарбоўкі. Для мастака на палітры ўсе колеры добрыя, — тлумачыць пісьменнік.
Аказваецца, што працы з колерам Адама Глобуса вучылі не толькі ў Акадэміі мастацтваў, сваю ролю выканаў нават Рыгор Барадулін:
— Некалі Грыша Барадулін мяне навучыў: не замешвай столькі колераў, лепш усё малюй графічна, і адным колерам падфарбоўвай. Так і раблю ў літаратуры — падфарбоўваю, але намагаюся выбраць колер, адпаведны сітуацыі.
- Барадулін навучыў… Гэта штосьці з шэрагу "Маркес мне распавёў"…
— А вось вам пра Маркеса. Падыходзіць да мяне аднакурснік Ігар і кажа — пазнаёмь мяне з Валянцінам Тарасам, бо я захоплены Маркесам, а Тарас яго перакладаў. Пакажу яму, якія хачу зрабіць ілюстрацыі да Маркеса на дыплом. А ён мне раскажа не пра таго Маркеса, якога выдалі, а пра тое, што цэнзура не прапусціла, як ён сам бачыць гэтага Маркеса. І першае, што Тарас сказаў — у арыгінале няма пунктуацыі, усё напісана без знакаў прыпынку — перакладчыкі самі разбівалі ягоныя тэксты на сказы, на абзацы.
- То бок, гэта нацыянальная ментальнасць, якую дазваляе мова?
— Маркесаўскі імпэт і іспанская мова дазвалялі проста валіць тэкст, не клапаціцца пра знакі прыпынку. Нашая мова такога не дазволіць — усё скамечыцца. А вось і той дом, дзе жыў кравец.
Лакацыя: Цырк. За свабоду рэчкі!
— Нашу літаратуру абмінула прыгажосць дуэлі: рускія пісьменнікі паміралі на дуэлях, а нашы — у сутарэннях, у Курапатах. А між тым выклік на дуэль — гэта жэст мужчынскі, рыцарскі нават, — мы ідзем ад Камароўскага рынку, міма ЦУМа і Глобус распавядае, як падчас вучобы ў Акадэміі заходзіў сюды заляцацца да прадавачак. Выпіваеш у дворыку Акадэміі бутэльку чарніла і, вясёлы, ідзеш наўпрост у ЦУМ — "проста пагаварыць". Пасля яшчэ крышку пройдзешся да Плошчы Перамогі — і бацькі ўжо і не заўважаць, што ты выпіў шклянку віна.
Выходзім да цырку — тут Глобус у адным са сваіх апавяданняў пасяліў вадзеніка і дзвух русалак — наўпрост у Свіслачы. На думку спадара Адама, збудаваны тут жа, амаль ці не ў вадзеніка на галаве "Кемпінскі" казачнасці месца не псуе.
— Чым адрозніваецца мастак ад архітэктара? Мастак можа натхніцца кемпінскім так, што той стане творам мастацтва. Што дрэннага ў пяцізоркавым гатэлі? Чаму людзі скардзяцца, што на месцы прытулку п'яніц зрабілі гатэль?
Міма праходзіць чарга людзей колера "хакі".
— Я ганаруся, што ў Мінску мала помнікаў галаварэзам, дыктатарам, фюрэрам, а тыя, што ёсць, пастаўленыя не зусім намі. Мы ставілі Купалу, Коласа. Увогуле, я б вельмі хацеў, каб быў добры помнік Іісусу Хрысту на Троіцкай гары — гэта сапраўдная назва гары Дзяржынскай. І хай бы помнік той быў надканфесійны — не толькі каталікоў ці праваслаўных, а дзяржаўны помнік, які б выказваў нашую ўдзячнасць хрысціянству.
Разам з пісьменнікам падыходзім да месца жыцця вадзеніка з апавядання.
— Усё змяняецца, а рэчка застаецца, яна сутнасная. Так і ў Піцеры: не Неўскі праспект галоўны, а Нява, так і ў нас са Свіслаччу — яна вечная. Хтосьці паспрабуе ў трубу яе загнаць, як Нямігу, але я за свабоду рэчкі. Калі б ішоў на прэзідэнцтва, зрабіў бы гэта сваім лозунгам.