Мінгандлю не хапае беларускага алкаголю ў крамах

© Sputnik / Виктор ТолочкоПаліцы з алкаголем
Паліцы з алкаголем - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У кожным трэцім правераным ведамствам краме - недастатковая колькасць айчыннага алкаголю.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Міністэрства гандлю праверыла найбуйнейшых беларускіх рытэйлераў "па пытанні насычэння алкагольнай прадукцыяй айчыннай вытворчасці", паведаміла ў панядзелак прэс-служба ведамства.

"Невыкананне асартыментных пералікаў" міністэрства гандлю знайшло ў кожнай трэццяй з правераных крамаў.

"У некаторых крамах гандлёвай сеткі "Суседзі", "Белмаркет", "Марцін", "Карона" і іншых ўстаноўлены факты невыканання асартыментных пералікаў", — паведамілі ў ведамстве.

Мінгандлю параіў адміністрацыі крамаў ліквідаваць парушэнні "ў сціснутыя тэрміны". Пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі ў канцы жніўня, падчас якога прэзідэнт патрабаваў "навесці парадак" у алкагольнай сферы, Мінгандаль устанавіў лімітавую максімальную нацэнку на алкаголь, зняў абмежаванні на гандаль спіртным уначы і загадаў крамах "прадастаўляць пакупніку максімальна поўны асартымент беларускай алкагольнай прадукцыі".

Стужка навiн
0