МІНСК, 29 вер — Sputnik. Адсвядкаваць чатырохгоддзе са дня заснавання найбуйнейшага рок-клуба сталіцы можна будзе 1 кастрычніка ў кампаніі лепшых гуртоў краіны.
Арганізатары мерапрыемства абяцаюць, што чацвёрты Дзень нараджэння клуба атрымаецца сапраўды легендарным, гасцей чакае шмат сюрпрызаў, падарункаў і святочны настрой.
"Мы чакаем вас 1 кастрычніка ў самы шалёны і радасны для нас дзень. Таму што мы вас любім, і ведаем, што гэта ўзаемна", — распавядаюць арганізатары ў суполцы сустрэчы ў сацсетках.
© Sputnik / Юлія ХвошчХэдлайнеры мерапрыемства - Дай дарогу!
Хэдлайнеры мерапрыемства - Дай дарогу!
© Sputnik / Юлія Хвошч
Павіншаваць клуб з Днём нараджэння прыйдуць "Кассиопея", "Мутнаевока", Navi і Георгій Дабро, хэдлайнерамі канцэрту стануць брэсцкія панкі "Дай дарогу!".
Мерапрыемства пачнецца а 18-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 100 да 200 тыс. рублёў.