МІНСК, 29 вер — Sputnik. Дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка не будзе ўдзельнічаць у тэледэбатах, паведаміла кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.
"Давераныя асобы могуць выступаць замест кандыдатаў. Але толькі ў тым выпадку, калі ад кандыдата паступіць заяву пра гэта", — сказала кіраўнік ЦВК ў аўторак на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Пры гэтым яна паведаміла, што заяў ад кандыдата Лукашэнкі аб тым, каб замест яго ў тэледэбатах выступіла яго давераная асоба Мар'яна Шчоткіна не паступала.
Адказваючы на пытанне журналістаў Ярмошына сказала, што ў Беларусі няма практыкі правядзення дзён цішыні напярэдадні асноўнага дня галасавання.