МІНСК, 29 вер — Sputnik. Маскоўскія ўлады будуць супрацоўнічаць з кампаніямі з Беларусі пры будаўніцтве метро, паведаміў у аўторак журналістам намеснік мэра расійскай сталіцы па пытаннях горадабудаўнічай палітыкі і будаўніцтва Марат Хуснулін.
"Мы на будаўніцтва метро прыцягнулі ўсіх, хто ўмее і хоча развіваць яго. З Беларусі ў нас працуе кампанія "Мінскметрапраект", яны закантрактаваныя на бліжэйшыя тры гады. Мы сумесна з беларусамі стварылі прадпрыемства па будаўніцтву метро, аб'ём кантракту — каля 10 мільярдаў рублёў на бліжэйшыя тры гады", — сказаў Хуснулін.
Паводле яго слоў, улады Масквы таксама дамовіліся з калегамі з Беларусі, што частка жалезабетонных вырабаў для метро будуць вырабляцца ў гэтай краіне і пастаўляцца ў Расію.
Заммэра падкрэсліў, што і ў далейшым Масква будзе развіваць узаемадзеянне ў сферы будаўніцтва з беларускімі кампаніямі.