Алена Васільева, Sputnik.
Даводзім да вашай увагі, што вынікі аналізу нас значна ўразілі: беларускі прэзідэнт піша як амерыканскі фантаст сэр Артур Кларк, прамова расійскага лідэра была ацэнена як эсе вядомага амерыканскага эсэіста Дэвіда Фостера Уолэсам. Барак Абама выступіў праграме-аналізатару нагадаў змрочнага Лафкрафта, вядомага аўтара жахлівага фентезі. І цяпер падрабязней.
Аляксандр Луканэшка vs Артур Кларк
"Меньше всего я хочу, чтобы мои слова с этой трибуны во второй день еще раз прозвучали пророчески, но сегодня нельзя избавиться от ощущения, что в мире маячит призрак очередного большого конфликта, если не войны", — гаварыў з трыбуны ААН беларускі лідар.
Сэр Артур Кларк, за якога прыняла праграма Лукашэнка, англійскі пісьменнік, вучоны, футуролаг, які вядомы за працу разам са Стэнлі Кубрыкам па стварэнні культавага навукова-фантастычнага фільма "Космическая одиссея 2001". У 1999 годзе Кларк атрымаў рыцарскі тытул ад Елізаветы ІІ.
Барак Абама vs Лаўкрафт
Барак Абама, здаецца, зусім развучыўся радавацца сонцу, цяплу і іншаму Нью-Йоркскаму шчасцю, якое даруе Гальфстрым. Пэўна, з гэтай прычыны яго прамова падалася праграме недазваляльна змрочнай, надта Лаўкрафтаўскай.
Але ж мы разглядаем прэзідэнцкія прамовы выключна з літаратурнага пункту погляду, таму зазначым проста, што сам Лаўкрафт аказаў настолькі важны ўплыў на ўвесь маскульт, што ягоныя творы аб'ядналі нават у асобны жанр — лаўкрафтаўскія жахі.
Уладзімір Пуцін vs Дэвид Фостер Уолэс
Апошняй мы падверглі праграмнаму незалежнаму даследванню прамову Пуціна — пра "эканамічны эгаізм" і Украіну. Праграма параўнала яе з Уолэсам.
Дарэчы, у свой час крытыка разгледзела ва Уолэсе аднаго з найбольш перспектыўных празаікаў рубяжа вякоў, а ягоныя навелы пераведзеныя на шматлікія мовы.