МІНСК, 30 вер — Sputnik. Праект Лявона Вольскага прадстаўляе новую песьню з будучага альбому «Чырвоны штраль», якая зусім нехарактэрная для іхнага рэпертуару.
"За сваю гісторыю "Крамбамбуля" была глямурнай, была дуракаватай, а зараз сытуацыя прымусіла нас стаць больш сур'ёзнымі», — тлумачыць Лявон Вольскі настрой новай песьні "Крамбамбулі" для tuzin.fm. "Гэта песьня кшталту прадмовы, уводзінаў у тэму. Яна пра тое, што сёньня мы адтапырваемся, а заўтра можа трэба будзе ісьці змагацца за родны край", — кажа Лявон.