Зона .БЕЛ адкрыта для ўсіх жадаючых

© SputnikПершы сайт даменнай зоны .БЕЛ
Першы сайт даменнай зоны .БЕЛ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Скончыўся перыяд прыярытэтнай рэгістрацыі кірылічных даменных імёнаў.

МІНСК, 1. кас — Sputnik. Атрымаць сайт у даменнай зоне.БЕЛ з 1 кастрычніка можа любы жадаючы, этап прыярытэтнай рэгістрацыі скончыўся 30 верасня — адпаведныя правілы былі зацверджаны Аператыўна-аналітычным цэнтрам.

З 1 кастрычніка заяўку на.БЕЛ можна падаваць у стандартным для рэгістрацыі даменных імёнаў рэжыме акрэдытаваным рэгістратарам. Гадавы кошт выкарыстання імя складае 150 тысяч рублёў.

Праверыць свабодныя назвы можна на адмысловым сайце нацыянальнай даменнай зоны.

Прыём заявак на дамены з канчаткам.БЕЛ і магчымасцю кірылічнага напісання назвы пачаўся з 1 сакавіка 2015 года. На першых этапах перавага мелі ўладальнікі правоў на таварныя знакі (уключаючы міжнародныя), фірменныя і геаграфічныя назвы, а таксама сайты дзяржарганізацый.

Найбольш папулярныя агульнаўжывальныя назвы былі разыграны на дабрачынных аўкцыёнах.

Стужка навiн
0