"Крамбамбуля" паказала першую песню з апошняга альбома

© Photo : "Крамбамбуля"гурт "Крамбамбуля"
гурт Крамбамбуля - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сетцы адбылася прэм’ера песні "То ня дудка" знакамітага беларускага гурта.
МІНСК, 1 кас — Sputnik. Гэта першы апублікаваны трэк з развітальнага альбома "Чырвоны штраль", канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 7 лістапада ў Вільні.
Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы. Канцэрт у Вільні будзе складацца з дзвюх частак: у першай прагучыць новы дыск "Чырвоны штраль", у другой — лепшыя песні ад пачатку існавання за ўвесь час існавання праекта. Альбом названы ў гонар віленскай кавярні, дзе на пачатку 20-га стагоддзя сустракаліся прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Абвешчана, што пасля яго выхаду і прэзентацыі гурт сыходзіць ў лясы.
"За сваю гісторыю "Крамбамбуля" была гламурнай, была дуракаватай, а зараз сітуацыя прымусіла нас стаць больш сур'ёзнымі. Гэта песня будзе адчыняць альбом, бо гэта кшталту прадмовы, уводзінаў у тэму", — распавеў заснавальнік калектыву Лявон Вольскі.
Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам з 6 да 8 лістапада ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Кошт квіткоў на танцпол складае 620 тыс. руб., сядзячыя месцы — ад 860 да 1 100 тыс. руб.
Стужка навiн
0