За брутальную Беларусь: шапкі-таблеткі, сем раёнаў і касцеты Оршы 90-х

© Sputnik / А. Соломонов / Перайсці ў медыябанкМiкрарайон у горадзе Орша, архiўнае фота
Мiкрарайон у горадзе Орша, архiўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik адпраўляецца шукаць па Беларусі брутальнасць у любых яе праявах. У першым выпуску нашага брутальнага праекта трапляем у Оршу 90-х і высвятляем, як ў ёй выжыць і "не огрести".

Антон Сяргееў, Sputnik.

Яшчэ з царскіх часоў у Оршы знаходзіліся шостая калонія — яе лічылі ледзьве не помнікам архітэктуры. У 70-х з'явілася яшчэ дзве калоніі, і вызваленыя зэкі раствараліся ў мясцовым насельніцтве — адзінокія жанчыны ахвотна прымалі пастаяльцаў з флёрам блатной рамантыкі.

З тых жа часоў і да сярэдзіны нулявых Орша была падзеленая на сем раёнаў — Флёрова, Цэнтр, Рэмзавод, ЖД-вокзал… Так званыя "раёншчыкі" (але мы будзем зваць іх легіянерамі) біліся за свой раён, адстойваючы ягоны гонар. Скончылася тая баявая рамантыка толькі ў сярэдзіне нулявых. Sputnik пагутарыў з мясцовым жыхаром, што прадставіўся Сяргеем, і папрасіў яго распавесці пра правілы жыцця ў Оршы 90-х. Сам Сяргей удзелу ў бойках не прымаў, але ж пільна назіраў з боку.

© Photo : commons.wikimedia.orgIncendio de Troya
Incendio de Troya - Sputnik Беларусь
Incendio de Troya

Насі сваю шапку

Да сярэдзіны нулывых Орша была падзеленая на сем раёнаў, у кожным з іх тыя спартанцы, якія ўдзельнічалі ў бойках за раён, атрымлівалі права на нашэнне адметнай шапкі.

— Шапкі былі двух відаў — "таблеткі" і простыя вязаныя шапачкі. Першыя маглі сабе дазволіць толькі тыя, хто выходзіў на вышэйшы ўзровень іерархіі, простыя удзельнікі боек насілі вязаныя шапачкі. Галоўнае, што трэба было ведаць — калі ты, надзеўшы шапку свайго раёна, зойдзеш у іншы, дык выйдзеш адтуль добра калі пераламаным, — распавядае нам Сяргей.

Між тым, легіянеры мелі свой кодэкс гонару: нават калі прадстаўнік варожага раёну зойдзе ў сваёй варожай шапачцы ў ваш раён, яго нельга кранаць у прысутнасці дамы. Аршанец заўсёды дазволіць ворагу правесці дзяўчыну да пад'езду, і толькі пасля дасць яму ў вока. Пры тым, саблюдаць меры перасцярогі і проста не насіць шапку, ідучы ў варожы раён, нельга. Шапка — своеасаблівы ордэн, яе трэба заслужыць, а заслужыўшы, насіць — і ныне, і прысна.

Паважай жаночую сілу

Амаль за кожным паспяховым удалым аршанцам стаяла дзяўчына, якая, па сцвярджэнні Сяргея, прадстаўляла не меншую небяспеку для ворага, чым узброены касцетам і цэпам легіянер.

— Дзяўчыны хадзілі з хлопцамі на дыскатыкі і выступалі правакатарамі боек. Іншыя дзяўчыны і ў бойках маглі паўдзельнічаць лепей за мужчын — здымаюць туфлі і лупяць сваімі абсцасамі па вочах. Бойкі ў Оршы былі сур'ёзныя, тым горад і быў вядомы — на раёне пастаянна з'яўляліся ці то забітыя, ці проста калекі. Ну, саджалі, і што?— з філасофскай абыякавасцю да ахвяраў разводзіць рукамі Сяргей.

Прайдзі цырымонію далучыння да раёна

Да службы на раён рыхтавалі са школы — ужо ў сёмым класе хлопчыкі ведалі, што калі хочуць вырасці ў людзей паважаных на раёне, дык павінныя падрыхтавацца да ініцыяцыі і прайсці ўсю іерархічную лесвіцу.

— Іерархія як у арміі — чарпакі, дзяды… Кожны, хто хоча ўступіць у раён, павінны прайсці пэўную цырымонію — "фанера". Падчас яе навічку прабіваюць грудзі — ну так, літаральна. Некаторыя раёны былі больш жорсткія — білі наўпрост у твар, які пасля станавіўся шырэй за плечы, — успамінае Сяргей і яшчэ раз радуецца, што за такімі ініцыяцыямі назіраў выключна збоку.

І толькі зрабіўшы нешта выключнае — "пабіў на пяцерых у бойцы" — звычайны легіянер атрымліваў павышэнне.

© Photo : commons.wikimedia.orgTiarini Incendio de Troya
Tiarini Incendio de Troya - Sputnik Беларусь
Tiarini Incendio de Troya

Не пей!

Сярод раёншчыкаў заведзены быў здаровы лад жыцця. Сяргей кажа, курыць не забаранялася, а вось да алкаголю ставіліся адмоўна. Калі сапсуеш сабе здароў'е, дык як за раён біцца?

— Трэба было займацца спортам, гуляць у футбол — то бок, рыхтаваць сабе да боек. Сярод іх былі і нармальныя хлопцы — у іх зараз сем'і, але ж многіх перасаджалі. Але ж здаровы лад жыцця быў перадусім: раёншчыкі адпрацоўвалі ўдары, збіраліся ў лесе, вешалі грушы і пакрышкі — і лупілі наўпрост у іх. Патрэніраваўшыся, дзяліліся на некалькі частак і трэніраваліся адно з адным. Адзін раёншчык ляціць на калону і б'е — калі разышліся, дык дрэнна, як іх у бойку пускаць?— распавядае сяргей пра раённыя трэніроўкі, на якіх, дарэчы, таксама здаралася шмат траўмаў. Трэніроўкі пакідалі акрываўленыя — каб і ў бойке рука не дрыжала.

Развівай палітычнае мышленне

На раёны засылалі шпіёнаў. Іх задача — далучыцца да чужога раёна, прабіць кропку збору і здаць яе "сваім". Шпіёнам быць небяспечна, але ж калі раён скажа — дык рызыкуй.

— Калі бачылі, што пэўны раён надта разрастаецца і становіцца небяспечным да іншых, дык некалькі раёнаў маглі аб'яднацца, каб сваёй агульнай сілай паставіць на месца, — распавядае Сяргей і дадае, што не хочаш біцца за раён — дык плаці даніну.

Дарэчы, такія бойкі ішлі не толькі ў Оршы — па ўсім раёне. Але ж у сам горад амаль ніхто не адважваўся прыйсці. Аршанскія легіянеры за горад маглі пастаяць.

Стужка навiн
0