МІНСК, 1. Кас — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем пабывалі на прыёме ў Барака Абамы, фатаграфія з мерапрыемства з'явілася на афіцыйным сайце беларускага лідэра.
Прэзідэнт Беларусі знаходзіўся ў ЗША з працоўным візітам 27-29 верасня. У паездцы яго суправаджаў малодшы сын — ён, апроч іншага, знаходзіўся і ў зале падчас выступу Лукашэнкі з трыбуны Генасамблеі ААН.
Наведаў беларускі лідэр і прыём, уладкованы прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Гэта было апошняе мерапрыемства Лукашэнкі ў краіне. Там ён і яго сын сфатаграфаваліся з Абамай і яго жонкай, Мішэль.
Фатаграфія была зроблена на прыёме, які праводзіўся ў гонар кіраўнікоў дэлегацый на 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН ад імя прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі.
Аляксандр Лукашэнка таксама правёў у Нью-Ёрку шэраг сустрэч з лідэрамі іншых дзяржаў і кіраўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.