Выраем звацца: беларусы ў пошуках страчанага выраю

© Public Domain"Потерянный рай"
Потерянный рай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзе геаграфічна месціцца метафізічны беларускі вырай? Sputnik знайшоў адэптаў гэтых і ішных гарадоў, у якія на генным узроўні імкнецца беларуская душа.
Яна Сяргеева, Sputnik.
Да гэтага часу не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому, цягне яго ў нейкі міфічны вырай, дзе цёрла, вольна, незалежна. Мы спыталі беларусаў пра тое, у якім горадзе яны бачаць вырай і што трэба набыць Мінску, каб выраем звацца. Большасць з нашых суразмоўцаў настойвалі на тым, што лепш за Мінск няма месца, але ж мы паставілі пытанне рабром: што, калі не Мінск?
Vinsent, музыка
Жыць у Мінску значна цікавей, у заходніх дзяржавах усе значныя працэсы ўжо адбыліся, а ў нас у краіне раз за разам адбываецца нейкі трэш, але ж і ён надта цікавы.
Калі ўсё ж выбіраць з краінаў бліжэйшага замежжа, дык на званне выраю будуць прэтэндаваць Вільня і Варшава. У Вільні нават не адчуваеш сябе за мяжой, пры тым, трэба разумець маштаб горада. Вільня — надта маленечкі гарадок, калі апоўначы прыедзеш на вакзал, дык не сустрэнеш там ніводнага чалавека. Адным словам, Вільня — правінцыя нават па мерках Беларусі, калі б у ёй было хаця б параўнальнае з Мінскам насельніцтва, у ёй было б цікавей жыць.
Вільня, нягледзячы на вельмі прыгожы стары горад, у значнай сутпені, як і мы — постсавок, у ёй шмат такога, што можна пабачыць і ў Мінску — не трэба выязджаць. А Варшава — вялікі горад, у яго прыходзіць шмат інвестыцый, горад істотна развіваецца, ужо другую ветку метро збудавалі. А ў Вільні тое метро нават не патрэбнае. Адным словам, Вільня не канкурэнт Варшаве, Польшчу нават не закрануў сусветны крызіс.
Да таго ж, да беларусаў у Варшаве надта прыязна ставяцца, бо канфліктаў у нас амаль не было — мы не нападалі на Польшчу, у адрозненні ад тых жа ўкраінцаў, не ваявалі. Але ж, хоць да беларусаў у Варшаве ставяцца прыязна, трэба мець на ўвазе, што там ты ўсё роўна застанешся замежнікам. Праўда, ёсць беларусы, якія згубілі родавае пачуццё, яны атрымліваюць карты паляка, намагаюцца прыстасавацца. Самі палякі не лічаць такіх прыстасаванцаў за сваіх — як ні намагайся, бачна, што ты не з Польшчы, што маеш акцэнт. Я скончыў універсітэт у Польшчы, меў добрыя зносіны з палякамі, але ж заўважаў, што да тых жа ўкраінцаў палякі ставяцця не надта добра. Наконт іх увогуле існуе стэрэатып, маўляў, украінка можа быць ці то прыбіральшчыцай, ці то прастытуткай — украінцы з палякамі — даўнія ворагі. Але найгорш палякі ставяцца да расіян. У тым жа палітычным пытанні Варшава, безумоўна, падтрымлівае Кіеў, а не Маскву. Пра гэта сведчыць нават тое, што за апошні год у самым цэнтры Варшавы з'явілася вялізная украінская пляцоўка, там праходзяць лекцыі, культурніцкія украінскія імпрэзы, адбываецца збор гуманітарнай дапамогі ў зону АТА.
А беларусы ў Варшаве, як правіла, працуюсь на добрых пасадах, маючы нармальную адукацыю. Таму Варшава — гэта добра, камфортна, але не надоўга, бо не цікава. У Мінску мы бачым з'яўленне новых феноменаў — Кастрычніцкай і Зыбіцкай вуліцы — і вось ты ўжо і не адрозніш Мінск ад заходняга горада. У той жа час ты можаш быць аблаяны прадавачкай у прадуктовай краме ні за што, проста таму што ў яе дрэнны настрой. І мне падабаюцца такія кантрасты, мне за гэтым цікава назіраць.
Барыс Гарэцкі, журналіст
Вільня з Варшавай — не спраўдны вырай, прамежкавая станцыя, сапраўдны вырай месціцца прыкладна ў Брусэлі ў Еўрапарламенце. Калі дзе і шукаць вырай, дык там. Там сканцэнтраваныя шматлікія еўрапейскія структуры — там цікава працаваць, можна зрабіць кар'еру, якая недасягальная ні ў Вільні, ні ў Варшаве, ні, тым больш, тут. Але ж я нікуды не еду, не шукаю выраю — пражыў год у Варшаве і вярнуўся ў Беларусь. Не магу без гэтай краіны — гэта не сантыменты.
Адзіная праблема Беларусі — тут ты ведаеш, што вышэй за нейкую планку не скочыш. Таму што вузкі рынак, а да таго ж, любыя цікавыя ідэі дзяржава будзе намагацца перацягнуць пад сваё крыло. А калі свабода з'явіцца, недзяржаўным арганізацыям стане прасцей рабіць карысныя праекты, бізнесоўцам — рабіць тое, што людзям патрэбна, але зараз надта шмат падаткаў, абмежаванняў, ліцэнўіяў, і таму да выраю нам яшчэ далёка.
Стужка навiн
0