МІНСК, 1. кас — Sputnik. Актуальная і аператыўная інфармацыя аб ходзе перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі, ключавыя падзеі, думкі і каментары на працягу бліжэйшых двух тыдняў будзе прадстаўлена ў спецпраекце міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Беларусь.
Спецпраект "Выбары-2015" даступны карыстальнікам на рускамоўнай версіі сайта sputnik.by. Тэматычныя блокі — "Ход кампаніі", "Рэгламент", "Кандыдаты", "Трыбуна", "Аналітыка", "Меркаванне" — уключаюць навіны з усіх пляцовак прэзідэнцкіх выбараў у фармаце эксклюзіўных інтэрв'ю назіральнікаў, экспертаў і саміх удзельнікаў выбараў, фотастужак і відэарэпартажаў, каментароў аб ходзе выбарчай кампаніі. Біяграфіі і праграмы кандыдатаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах, таксама даступныя чытачам у блоку "Кандыдаты".
"Праект "Выбары-2015" ставіць сваёй мэтай асвятляць ключавыя падзеі, паведамляць самыя "хуткія падрабязнасці" пра выбарчую кампанію", — адзначыў кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 кастрычніка. Кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістраваныя чатыры палітыка: дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, лідэр ЛДП (Б) Сяргей Гайдукевіч, старшыня "Беларускай патрыятычнай партыі" Мікалай Улаховіч і актывістка кампаніі "Гавары праўду!" Таццяна Караткевіч.