Яна Сяргеева, Sputnik
Сёння а дзясятай гадзіне на Каменнай горцы запрацавай рэстаран фастфуду KFC. Sputnik завітаў на адкрыццё і пагутарыў з беларусамі, якія ў пошуку дэклараванай "найсмачнейшай курыцы" занялі чаргу да касы. Але ж стаяць у чарзе давялося нядоўга: жаданых бясплатных падарункаў, параўнальных з Pepsi з рэстарану насупраць, беларус не атрымаў. Душа, што прагне здзелкі, засталася незадаволенай.
Між тым, хоць чарга ў KFC і не была вялікай, тут сабраліся самыя верныя прыхільнікі курынага фаст-фуда. Ў чарзе настальгічна ўспаміналі пра свае першыя сутстрэчы з KFC.
— Я упершыню паспрабавала гэтую курыцу ў Маскве, з таго часу чакала, калі гэты рэстаран адкрыецца ў нас. Да таго ж, тут лепшыя з усяго фаст-фуду дэсерты, — распавядае нам Аліса, чакаючы свой заказ. Чакаць даводзіцца нядоўга, меней за хвіліну.
Між тым з-за касы ў мікрафон супрацоўніца рэстарана вітае гасцёў: "Найсмачнейшая курыца, so good!" Мерапрыемства ўсё больш нагадвае невялічкі карпаратыў для "сваіх". Між тым, тут знаходзяцца і тыя, хто толькі мімікрыруе пад адданага фаната курыцы.
— McDonald's нішто не заменіць асабіста нам, — з рэтраградскай адданасцю першай мінскай сетцы фаст-фуду распавядае Сяргей з сяброўкай.
Тут жа знаходзім Марыну, якая ўпершыню сустрэла KFC у Парыжу, и з таго часу шчыра адданая толькі яму:
— Я была ў Францыі ўзімку, заблукала, шукала дзе грэцца і дзе паесці — і патрапіла да KFC. Праўда, у Парыжы гэтае месца поўніцца мігрантамі, а ў нас усё больш цывільна.
У чарзе знаходзім Валянціну Антонаўну — яна завітала сюды не дзеля курыцы, а з мэтай праведаць дачку, што прыйшла працаваць у KFC пасля McDonald's. Пагутарыць з дачкой не атрымалася — тут забараняюць адыходзіць ад працоўнага месца — таму спадарыня Валянціна пагаварыла з намі:
— Дачка даведалася пра вакансію і лёгка прайшла субяседванне. Я задаволеная — месца прыгожае, столькі людзей, колькі было ў McDonald's, тут пакуль няма. Ды і да таго ж форма прыгожая, якасная, нават кепкі мне падабаюццы, — пахваліла Валянціна Антонаўна працадаўцаў дачкі.
Між тым, праз паўтары гадзіны пасля адкрыцця, тут ужо выдаля пяцісоты заказ. Уладары сеткі стаялі збок і абмяркоўвалі — ну, калі пяцьсот ужо ёсць, дык ужо, пэўна, праца пойдзе.