© Sputnik / Ніна ШуляковаThe Distinguished Gentleman's Ride
The Distinguished Gentleman's Ride
© Sputnik / Ніна Шулякова
МІНСК, 5 кас — Sputnik. Удзел у заездзе маглі прыняць толькі ўладальнікі матацыклаў класічных мадэляў. Яны былі абавязаны апрануцца па-джэнтльменску: касцюмы і гальштукі.
© SputnikThe Distinguished Gentleman's Ride
The Distinguished Gentleman's Ride
© Sputnik
The Distinguished Gentleman's Ride — міжнародная дабрачынная акцыя, яе мэта — прыцягнуць увагу да мужчынскіх захворванняў і сабраць сродкі для медыцынскага дабрачыннага фонду. Па ўсмі свеце арганізуюцца заезды на вінтажных і класічных матацыклах. Рух нарадзіўся ў Аўстраліі, і ў гэтым годзе да удзельнікаў акцыі далучаюцца і беларусы.
Удзел у заездзе бясплатны, але ж кожны ўдзельнік можа ўнесці любую суму, якая будзе пералічана ў дабрачынныя фонды. Фінішыравалі ў бары на Свабодзе, 4 — там у нядзелю была неверагодная канцэнтрацыя элегантнасці і твіду.