Самалёт заблытаўся ў дрэвах: першае графіці праекта Urban Myth

© Sputnik / Віктар ТалочкаГрафіці-сімбаль адыходзячай эпохі
Графіці-сімбаль адыходзячай эпохі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Хутка ў горадзе з'явіцца сем легальных графіці. Першае – на фасадзе Авіяцыйнага каледжа (Аэрадромная, 4) ужо скончанае.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. У Мінску з'явілася першае легальнае графіці ў межах праекту URBAN MYTHS. Яго аўтар — вулічны мастак Mutus. На графіці адлюстраванае ўспрыманне мастаком сучаснасці: самалёцік з газеты, які заблытаўся ў галінах дрэва — сімбаль адыходзячай эпохі.

© Sputnik / Віктар ТалочкаГрафіці-сімбаль адыходзячай эпохі
Графіці-сімбаль адыходзячай эпохі - Sputnik Беларусь
Графіці-сімбаль адыходзячай эпохі

Міжнародны фестываль манументальнага мастацкага роспісу Urban Myth (Урбан Міфы) — гэта інтэрактыўны міжнародны стрыт-арт праект ад супольнасці SIGNAL і Цэнтра Сучасных Мастацтваў, у межах якога вулічныя мастакі паспрабуюць пераасэнсаваць гісторыю і сучаснасць Мінска.

Усяго ў Мінску з'явіцца сем графіці, размесцяцца яны ў Кастрычніцкім раёне.

Стужка навiн
0