Букмекеры за Алексіевіч: брытанская фірма абяцае пісьменніцы перамогу

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкБелорусская писательница Светлана Алексиевич
Белорусская писательница Светлана Алексиевич - Sputnik Беларусь
Падпісацца
І зноў букмекерскія канторы амаль аднагалосна кажуць пра лідэрства Алексіевіч. Ladbrokes, брытанская фірма, ацаніла яе шансы як 5:1.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч зноўку становіцца фаварытам букмекераў, перадае Polskie radio. Тая ж кампанія абяцала Алексіевіч "Нобелеўскую" яшчэ ў жніўні гэтага года, з таго часу яе шансы не зменшыліся.

Меней шанцаў атрымаць Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў Харукі Муракамі. Але Ягоныя рэйтынгі не падымаюцца: калі яшчэ два гады таму за 1 фунт, пастаўлены на самага папулярнага японскага пісьменніка, можна было атрымаць 3,5 фунта, то сёння — ужо 6 фунтаў. Верагодна, эра японца заканчваецца.

На трэцім месцы Нгугіи Ва Тхіонга, вядомы кенійскі пісьменнік і драматург, які пражывае ў ЗША. Шанцы гэтага аўтара, які перажыў ганенні ў сваёй краіне з-за палітычных поглядаў, скараціліся ў два разы (з 7: 2 да 7: 1).

У дзясятку таксама ўвайшлі амерыканцы Філіп Рот (8: 1) і Джойс Кэрал Оутс (12: 1), сірыйскі паэт, які пражывае ў Парыжы, Аданіс, а таксама албанская празаік і паэт Ісмаіл Кадар (16: 1). Замыкае дзясятку лідэраў нарвежская драматург Юн Фоссе, паўднёвакарэйскі паэт Да Ын і аўстрыец Петэр Хандке. Іх шанцы ангельскія букмекеры ацанілі ў 20:1.

Ўзнагароджванне лаўрыатаў верагодна адбудзецца ў гэты чацвер. Раней брытанскія букмекеры памыляліся — у мінулым годзе пераможцу прадказалі няправільна, але ж доўгі час іх прадказанні адпавядалі рэчаіснасці. Чакаем чацвярга.

Стужка навiн
0