https://bel.sputnik.by/20151005/1017657302.html
Re:Public адзначыў 4 гады са дня заснавання
Re:Public адзначыў 4 гады са дня заснавання
Sputnik Беларусь
Павіншаваць клуб 1 кастрычніка прыйшлі гурты Navi, “Касіапея”, “Разбітае сэрца пацана”, “Мутнаевока”, Георгій Дабро і “Дай дарогу!”. 05.10.2015, Sputnik Беларусь
2015-10-05T13:00+0300
2015-10-05T13:00+0300
2023-04-20T18:30+0300
у беларусі
навіны
стыль жыцця
дзень нараджэння клуба re:public
мінск
увесь свет
пляцоўка
re:public
музыка
стыль жыцця і адпачынак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101765/67/1017656759_0:255:2449:1633_1920x0_80_0_0_f71b183c329a59f4a4b7452c885edd82.jpg
МІНСК, 4 кас — Sputnik. Мінскі клуб Re:Public з'яўляецца буйнейшым мінскім, ці нават, беларускім рок-клубам. Тут ладзяцца канцэрты, вечарыны і конкурсы, выступаюць гурты самых розных музычных накірункаў і ступеняў папулярнасці. Ужо цягам некалькіх гадоў збудаванне на ст. метро "Кунцаўшчына" з'яўляецца культавым для мінскіх прыхільнікаў рок-музыкі.У першы дзень кастрычніка Re:public адзначыў свой чацвёрты Дзень нараджэння. Павіншаваць клуб прыйшло шмат меламанаў, музыкантаў, публічных асоб."Мне ўсё падабаецца, апошнім часам я рэдка трапляю на розныя мерапрыемствы і сюды я прыехаў нават на машыне. Я думаў так: зайду, пагляджу і паеду, але мяне захапіў агульны настрой — тое, што адбываецца ўвогуле ў зале і на сцэне. Павітаўся з аднымі музыкамі, з іншымі… У выніку кінуў машыну пад домам, застаўся тут, таму што гэта крута", — распавёў Sputnik шоўмэн і журналіст Ілля Маліноўскі."Насамрэч сёння Re:Public — гэта адзіны клуб, дзе могуць збірацца гурты, рокеры і нават пачынаючыя калектывы. Гэта трэба святкаваць! І тое, як гэта сёння святкуецца, мне падаецца, пасуе, як клубу, там і гасцям", — адзначыў Маліноўскі.На ўваходзе ўсім раздавалі маскі з выявай дырэктара клуба — Андрэя Валянцінавіча Старцава — як сімвал яднання ўсіх, хто прыйшоў на свята.У той дзень у Re:Public панавалі самыя пазітыўныя эмоцыі — госці танчылі і ладзілі бясконцыя слэмы пад любімыя гурты, а са сцэны гучалі віншаванні клубу з Днём нараджэння, музыкі ўзгадвалі цікавыя выпадкі, звязаныя з клубам."Гэты клуб памятае храбусценне маіх костак на лесвіцы каля туалета", — адзначыў са сцэны ўдзельнік гурта "Касіапея".Паміж выступленнямі калектываў ладзіліся разнастайныя конкурсы. Можна было выйграць сертыфікат на бясплатную татуіроўку ці распрануцца на сцэне за новую цішотку, што, дарэчы, стала модным апошнім часам сярод беларускага грамадства.Перад выступленнем "Дай дарогу!" усе гурты былі запрошаны на сцэну для вялікага віншавання, на кожным удзельніку была маска з выявай дырэктара клуба — на адной сцэне сабраўся дзесятак Андрэяў Валянцінавічаў.Потым на сцэну запрасілі і самаго Старцава — публіка скандавала гучнае "Дзякуй!".Падчас выстулення "Дай дарогу!" дырэктар клуба быў прысвечаны ў лік стэйдж- дайвераў.На пытанне Sputnik Старцаў адказаў, што яму зусім не было страшна скакаць у натоўп, бо ён бачыў тую колькасць чалавек, якія імкнуліся яго падрымаць.Свята завяршылася гучным выступленнем брэсцкага гурта "Дай дарогу!".
мінск
увесь свет
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101765/67/1017656759_132:0:2309:1633_1920x0_80_0_0_82cd52ac7c32103ba122c5b183b27f09.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , стыль жыцця, дзень нараджэння клуба re:public, мінск, увесь свет, пляцоўка , re:public, музыка, стыль жыцця і адпачынак, музычныя жанры, культурна-масавыя мерапрыемствы, музычная падзея, беларусь
у беларусі, навіны , стыль жыцця, дзень нараджэння клуба re:public, мінск, увесь свет, пляцоўка , re:public, музыка, стыль жыцця і адпачынак, музычныя жанры, культурна-масавыя мерапрыемствы, музычная падзея, беларусь
Re:Public адзначыў 4 гады са дня заснавання
13:00 05.10.2015 (абноўлена: 18:30 20.04.2023) Павіншаваць клуб 1 кастрычніка прыйшлі гурты Navi, “Касіапея”, “Разбітае сэрца пацана”, “Мутнаевока”, Георгій Дабро і “Дай дарогу!”.
МІНСК, 4 кас — Sputnik. Мінскі клуб Re:Public з'яўляецца буйнейшым мінскім, ці нават, беларускім рок-клубам. Тут ладзяцца канцэрты, вечарыны і конкурсы, выступаюць гурты самых розных музычных накірункаў і ступеняў папулярнасці. Ужо цягам некалькіх гадоў збудаванне на ст. метро "Кунцаўшчына" з'яўляецца культавым для мінскіх прыхільнікаў рок-музыкі.
У першы дзень кастрычніка Re:public адзначыў свой чацвёрты Дзень нараджэння. Павіншаваць клуб прыйшло шмат меламанаў, музыкантаў, публічных асоб.
"Мне ўсё падабаецца, апошнім часам я рэдка трапляю на розныя мерапрыемствы і сюды я прыехаў нават на машыне. Я думаў так: зайду, пагляджу і паеду, але мяне захапіў агульны настрой — тое, што адбываецца ўвогуле ў зале і на сцэне. Павітаўся з аднымі музыкамі, з іншымі… У выніку кінуў машыну пад домам, застаўся тут, таму што гэта крута", — распавёў Sputnik шоўмэн і журналіст Ілля Маліноўскі.
"Насамрэч сёння Re:Public — гэта адзіны клуб, дзе могуць збірацца гурты, рокеры і нават пачынаючыя калектывы. Гэта трэба святкаваць! І тое, як гэта сёння святкуецца, мне падаецца, пасуе, як клубу, там і гасцям", — адзначыў Маліноўскі.
На ўваходзе ўсім раздавалі маскі з выявай дырэктара клуба — Андрэя Валянцінавіча Старцава — як сімвал яднання ўсіх, хто прыйшоў на свята.
У той дзень у Re:Public панавалі самыя пазітыўныя эмоцыі — госці танчылі і ладзілі бясконцыя слэмы пад любімыя гурты, а са сцэны гучалі віншаванні клубу з Днём нараджэння, музыкі ўзгадвалі цікавыя выпадкі, звязаныя з клубам.
"Гэты клуб памятае храбусценне маіх костак на лесвіцы каля туалета", — адзначыў са сцэны ўдзельнік гурта "Касіапея".
Паміж выступленнямі калектываў ладзіліся разнастайныя конкурсы. Можна было выйграць сертыфікат на бясплатную татуіроўку ці распрануцца на сцэне за новую цішотку, што, дарэчы, стала модным апошнім часам сярод беларускага грамадства.
Перад выступленнем "Дай дарогу!" усе гурты былі запрошаны на сцэну для вялікага віншавання, на кожным удзельніку была маска з выявай дырэктара клуба — на адной сцэне сабраўся дзесятак Андрэяў Валянцінавічаў.
Потым на сцэну запрасілі і самаго Старцава — публіка скандавала гучнае "Дзякуй!".
Падчас выстулення "Дай дарогу!" дырэктар клуба быў прысвечаны ў лік стэйдж- дайвераў.
На пытанне Sputnik Старцаў адказаў, што яму зусім не было страшна скакаць у натоўп, бо ён бачыў тую колькасць чалавек, якія імкнуліся яго падрымаць.
Свята завяршылася гучным выступленнем брэсцкага гурта "Дай дарогу!".