Google ацаніў блог гаражнага майстра з Брэста

CC BY 2.0 / Rego Korosi / YouTube logoЛоготип видеохостинга YouTube
Логотип видеохостинга YouTube - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Срэбраную кнопку ад гугла ўручаюць папулярным відэаблогерам, у якіх не менш за сто тысяч падпісчыкаў у інтэрнэце. Аматарскія ролікі берасцейца ўбачылі мільёны людзей па ўсім свеце.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Алег Несцераў, відэаблогер, атрымаў прызнанне на ўзроўні "гугла". Папулярныя ролікі майстар-самавук здымае на аматарскую камеру ў гаражы на ўскраіне Брэста. Яго відэаўрокі аб тым, як грунтаваць, фарбаваць і паліраваць машыны, сёння глядзяць на некалькіх кантынентах.

Мы раім паглядзець вам адзін з урокаў спадара Алега.

Раней гуглаўскую кнопку атрымліваў гомельскі падлетак Дзіма Ермузевіч. Яго дасціпны блог пра жыццё і школу набыў у інтэрнеце незразумелую папулярнасць. Ну добра, зразумелую — Дзіма прыгожы.

Стужка навiн
0