Мінск як Лондан: яшчэ болей кавы і свежай прэсы ў "Белсаюздруку"

© Pexels / Caleb WoodЧашка кофе в кофейных зернах
Чашка кофе в кофейных зернах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Старбакса" ў горадзе дагэтуль не прадбачыцца, але з яго заменяць дапоўненыя кіёскі "Белсаюздруку". Арганізацыя плануе павялічыць кольскасць пунктаў, абсталяваных кава-аўтаматамі і дадаць да іх опцыю Wi-Fi.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Кава на прыпынку ўжо амаль год радуе мінчукоў. Але ж цяпер такімі аўтаматамі мадэрнізуюць адразу трыццаць тры павільёны. Да канца году зрабіць звыклы "Белсаюздрук" на новы лад плануюць на чатырох прыпынках Мінску. Ўсяго ж кава і інтэрнет будзе прапаноўваць трыццаць тры кіёскі. Адным словам, мы хуткімі крокамі імнемся ў Еўропу.

Намеснік дырэктара "Белсаюздруку" Аксана Валгай распавяла Sputnik, што зараз актыўная праца вядзецца над тым, каб даць мінчукам бясплатны Wi-Fi. Зараз прадпрыемства сутыкнулася з тэхнічнымі праблемамі, усталяваць кропкі доступу ў Інтэрнет атрымалася толькі ў кіёсках на "Уруччы" і ў "Малінаўке".

У некалькіх кіёсках з'явяцца кропкі буккросінгу. "Паліцы не заўсёды поўныя, але кожнае наватарства ў горадзе ўспрымаюць добра. Безумоўна, такія ўкладанні ў мадэрнізацыю звыклага "Белсаюздруку" акупаюцца не праз два месяцы, але ж мы ідзем па шляху развіцця ў сучасным напрамку, ігнараваць патрабаванні кліентаў не можам", — распавяла для Sputnik спадарыня Валгай.

Стужка навiн
0