"J:морс" анансуе альбом "Воздух" – першы за 5 год паўнафарматнік

© Photo : прадстаўлена гуртом J-morcJ-morc
J-morc - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Альбом выйдзе да канца восені, а яго канцэртная прэзентацыя адбудзецца 13 лютага ў сталічным Prime Hall. Зараз жа прэзентуем аднайменную песню.
МІНСК, 5 кас — Sputnik. Песня стала саўдтрэкам да фільма "Ро і Дж", які на студыі "Красный баян" знялі рэжысёр Яўген Лыткін ды аператар Максім Малахаў. Стужка распавядае рамантычную гісторыю хлопца і дзяўчыны, якія па волі лёса павінны знайсці шлях адзін да аднаго.
— Гэта песня — пра нас, пра людей, пра простыя, але складаныя рэчы, — распавядае лідар гурта Уладзімір Пугач. — Я яе прыдумаў даволі даўно, некалькі год не вяртаўся да яе, бо не было настрою спяваць пра паветра. Цяпер жа яна цалкам адлюстроўвае наш стан — мы прайшлі ўсе творчыя пертурбацыі і зноў дыхаем на поўныя грудзі.
Папярэдні альбом "J:морс" "Электричество" выйшаў у лістападзе 2010.
 
 
Стужка навiн
0