Вучым беларускую мову анлайн: далучайцеся да трансляцыі "Мова Нанова"

© Sputnik / Марына СерабраковаПрэзентацыя перакладаў "Казак" Вільгельма Гаўфа
Прэзентацыя перакладаў Казак Вільгельма Гаўфа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяпер незалежна ад таго, наколькі аддаленая ад вас Галерэя "Ў", можаце наведваць па панядзелках курсы "Мова Нанова" дзякуючы анлай-трансляцыі.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Кожны панядзелак у галерэі сучаснага мастацтва "Ў" праходзяць курсы роднай мовы "Мова Нанова". Зараз з'явілася магчымасць для анлайн-трансляцый, таму нават калі вечар панядзелка хочацца правесці на канапе, гэта не перашкодзіць адукацыі.

Дарэчы, сёняшнія курсы пройдуць пад тэматыкай "Што? Дзе? Калі?" Уладальнік "Крышталёвай савы" Павал Свярдлоў распавядзе пра гульню і правядзе паказальны турнір. Курсы пачнуцца а сёмай гадзіне ўвечары, калі не паспяваеце даехаць да "Ў", заходзьце на сайт. http://www.movananova.by/online

Стужка навiн
0