У Мінску можна прымерыць акуляры віртуальнай рэальнасці

Падпісацца
У сталічным "Samsung Сервис Плаза" можна прымерыць акуляры, пра якія мы марылі з часоў першых фантастычных фільмаў.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Разумнымі гадзіннікамі, якія сінхранізуюцца з тэлефонам, нас ужо не здзівіць, а вось пра тыя самыя акуляры віртуальнай рэальнасці можам пакуль толькі марыць. Калі марамі не хаціце задавольвацца, можаце завітаць у сталічны Samsung Сервис Плаза і пратэставаць акуляры. У плазе некалькі зонаў — рамонту, сэрвісу і еxperience zone (з навінкамі на адкрытай вітрыне для тэставання). Ёсць нават дзіцячы куток і VIP-пакой для чакання.

Сярод краінаў СНГ такі цэнтр пакуль ёсць толькі ў Расіі. Калі яшчэ не вырашылі, ці варта набываць ўсе прылады, што даруе нам эпоха прагрэсу, пратэстуйце іх на сабе, а пасля вырашайце.

Дарэчы, пакуль будзеце ў віртуальнай рэальнасці, можаце адрамантаваць свой смартфон. Тут гэта робяць face to face: абяцаюць, што ўсе будзе закончана ў 80% выпадкаў пры кліенце, у 90% — у дзень звароту. Ужо зараз тут ёсць тысячы найменняў розных запчастак і ўнікальнае абсталяванне для дыягностыкі і не толькі.

Стужка навiн
0