https://bel.sputnik.by/20151006/1017667914.html
Re:Public: чатыры гады як адзін дзень
Re:Public: чатыры гады як адзін дзень
Sputnik Беларусь
Дырэктар найбуйнейшага сталічнага рок-клуба Андрэй Старцаў распавёў карэспандэнту Sputnik пра змены, якія адбыліся ў жыцці ўстановы са дня заснавання і пра... 06.10.2015, Sputnik Беларусь
2015-10-06T09:06+0300
2015-10-06T09:06+0300
2023-02-23T14:05+0300
у беларусі
навіны
стыль жыцця
дзень нараджэння клуба re:public
мінск
увесь свет
еўропа
re:public
музычны гурт
стыль жыцця і адпачынак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101767/43/1017674361_0:0:0:0_1920x0_80_0_0_9e70aec18e836cc232ef01a19b49a17e.jpg
Юлія Хвошч, Sputnik.Першае выступленне на сцэне сталічнага клуба Re:Public адбылося 30 верасня 2011 года. Гэта быў канцэрт Noize MC. З тых часоў "Рэпаблік" застаецца адзіным мінскім клубам, дзе могуць граць як маладыя гурты, так і калектывы накшталту Guano Apes.Клуб разлічаны на 800-900 чалавек, цягам тыдня ў ім адбываецца ад трох да сямі канцэртаў.Як працуе Re:PublicНа дадзены момант у клуба два асноўных віда дзейнасці — аказанне паслуг па арганізацыі канцэртаў і грамадскае харчаванне."Мы працуем з прамоўтэрамі, якія возяць артыстаў. Мы ім даем сцэну, святло, гук, грымёрку, месцы для гледачоў — вось гэта асноўны від дзейнасці. У нас ёсць таксама два бара, якія класіфікуюцца як кафейні, да таго ж працуе невялікая кухня", — распавядае Старцаў.Выступленні гуртоў у клубах ладзяцца з сезоннай перыядычнасцю. Канцэртны сезон доўжыцца 8 месяцаў у годзе — за выключэннем студзеня і тры летніх месяцы, калі канцэрты пераходзяць у фармат оўпэн-эіраў. Увесь астатні час пад дахам клуба ладзіцца ад трох да сямі канцэртаў на тыдзень.Арт-дырэктара, які б вызначаў музычную палітыку ў Re:Public зараз няма — 95% канцэртаў робіць не клуб, а прамоўтэры."Пяць пакінутых адсоткаў выступленняў робіць сам клуб, у асноўным гэта артысты, з якімі мы даўно знаёмыя або калі з'яўляецца нешта новае і цікавае — такое мы стараемся адразу да нас завезці", — тлумачыць Старцаў.Да падбору персанала кіраўніцтва клуба ставіцца сур'ёзна. Па словах дырэктара, пастаянна ідзе ратацыя людзей."Падбор персаналу — адно з найважнейшых пытанняў у нашым клубе, таму што людзі выяўляюцца па-рознаму: нехта праз тыдзень, нехта праз месяц. Мне падаецца, што гэты працэс, набору каманды, будзе бесперапынным. Нават тыя людзі, якія, здавалася, тут усё жыццё будуць працаваць, праз некаторы перыяд усё роўна пакідаюць клуб", — кажа дырэктар сталічнага клуба.Гук і святлоЗа чатыры гады існавання ў Re:Public прынцыпова змянілася галоўнае, без чаго не мусіць адбыцца ніякі канцэрт — святло і гук. Калі яшчэ два гады таму некаторыя наведвальнікі скардзіліся на гэтыя складнікі музычных мерапрыемстваў, то зараз сітуацыя прынцыпова выправілася ў лепшы бок."Мы патрацілі вельмі шмат часу і грошай на тое, каб нарэшце ўсе гурты, нават зорныя, абыходзіліся тым святлом, якое ў нас ёсць. Раней на кожны канцэрт больш-менш значнага гурта да клубнага абсталявання мы дабіралі дадатковае святло, зараз жа ўсе музыкі застаюцца задаволеныя клубным абсталяваннем. Да прыкладу, на выступленні Sepultura і Guano Apes мы мы не паставілі ніводнага дадатковага прыбора", — распавядае Старцаў.Раней часцяком не самыя добрыя водгукі можна было чуць ад заўсёднікаў канцэртаў, маўляў, гук у клубе кепскі ці не досыць моцны. Аднак недзе паўгады таму і гэтая — галоўная — праблема была канчаткова вырашана."Цяпер у нас няхай і не самы новы гук, але ў параўнанні з тым, што ў нас было ў пачатку — цалкам іншы. Зараз ён адказвае патрабаванням літаральна ўсіх артыстаў", —адзначае дырэктар Re:Public.Як і ў выпадку са святлом, раней для некаторых артыстаў трэба было замаўляць дадатковую гукавую апаратуру, зараз жа такой неабходнасці няма.Іншая справа — асабісты гукарэжысёр гурта. "Гэта насамрэч праблема, таму што прыстасавацца да акустыцы залы за адзін раз не ва ўсіх атрымоўваецца. Таму мне больш падабаецца, калі над канцэртам працуюць нашыя гукарэжысёры, якія ведаюць, як наладзіць гук так, каб усюды было чуваць добра і якасна."Па словах Старцава, над клубам трэба яшчэ шмат працаваць. Напрыклад, у бліжэйшых планах — за год зрабіць добрую акустыку, абабіць гукаізаляцыйнымі матэрыяламі усе сцены. "Але пакуль ніхто нам не можа сказаць якім матэрыялам ды як. Ёсць вельмі дарагія прапановы, якія несувымерныя з нашым бюджэтам, а хочацца пад наш бюджэт знайсці матэрыялы. Пакуль мы быццам бы знайшлі, цяпер засталося толькі грашовае пытанне".Кожнаму артысту — свая пляцоўкаНа сённяшні дзень клуб супрацоўнічае амаль з усімі канцэртнымі арганізатарамі, акрамя тых, хто займаецца канцэртамі выключна стадыённага фармату. выступленне маладога гурта на сцэне Re:Public
Часта ў Re:Public заходзяць і маладыя арганізатары канцэртаў. "Тут усё залежыць ад сітуацыі — што гэта за чалавек, якія ў яго мэты і паводзіны. Напрыклад, днямі ў нас ладзіў канцэрт ЛСП малады арганізатар Ян Папкоў — усе квіткі былі прададзены".Не гледзячы на тое, што клуб імкнецца супрацоўнічаць з рознымі музычнымі напрамкамі, для прамоўтэраў усё ж-такі ёсць некатрыя абмежаванні. "Калі да мяне прыйдзе прамоўтэр з прапановай даць канцэрт Quest Pistols, то я яму адразу скажу, што ён памыліўся і публіка на іх сюды не прыйдзе".Старцаў адзначае, што ў клуба ўсё ж-такі рокавы статус і такія гурты, як "Бумбокс", якія калісьці выступалі на гэтай сцэне, ўжо выраслі, змянілася і іх аўдыторыя гледачоў. "І гэтая публіка на іх канцэрт сюды ўжо не прыйдзе. Прыйдзе толькі палова, а астатнія паглядзяць, што re:Public і застануцца дома ці пойдуць у іншае месца. Тут ужо нічога не зробіш".Яшчэ адзін Re:Public?На пытанне карэспандэнта Sputnik, ці бачыць ён у Мінску яшчэ адзін такі ж клуб, Старцаў дакладна адказаў, што не."Я не ўяўляю такіх людзей. Ёсць клуб ТNТ, Jack Club, шэраг іншых, але сапраўды такі клуб адкрываць — я не магу сабе ўявіць чалавека, які б пачаў укладваць грошы ў тую нішу, якая занята".Ён таксама адзначыў, што ў Маскве ці Санкт-Пецярбургу можна трымаць некалькі аднатыпных клубаў накшталту Re:Public, але Мінску пакуль хапае і аднаго. "Ды і пляцоўкі ў нас ёсць на ўсе фарматы — "Графіці", "Хуліган", "Мінск-Арэна", Палац спорту. І гэтага дастаткова"."Але я заўжды адкрыты да новых кантактаў і прапаноў, гатовы дапамагчы cаветам маладым і падтрымліваю сяброўскія кантакты з дырэктарамі іншых клубаў", — дадаў Старцаў.
мінск
увесь свет
еўропа
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , стыль жыцця, дзень нараджэння клуба re:public, мінск, увесь свет, еўропа, re:public, музычны гурт, стыль жыцця і адпачынак, музыка, культурна-масавыя мерапрыемствы, музычныя жанры, беларусь
у беларусі, навіны , стыль жыцця, дзень нараджэння клуба re:public, мінск, увесь свет, еўропа, re:public, музычны гурт, стыль жыцця і адпачынак, музыка, культурна-масавыя мерапрыемствы, музычныя жанры, беларусь
Re:Public: чатыры гады як адзін дзень
09:06 06.10.2015 (абноўлена: 14:05 23.02.2023) Дырэктар найбуйнейшага сталічнага рок-клуба Андрэй Старцаў распавёў карэспандэнту Sputnik пра змены, якія адбыліся ў жыцці ўстановы са дня заснавання і пра тое, чаму некаторыя гурты ніколі не выступяць на сцэне Re:Public.
Першае выступленне на сцэне сталічнага клуба Re:Public адбылося 30 верасня 2011 года. Гэта быў канцэрт Noize MC. З тых часоў "Рэпаблік" застаецца адзіным мінскім клубам, дзе могуць граць як маладыя гурты, так і калектывы накшталту Guano Apes.
Клуб разлічаны на 800-900 чалавек, цягам тыдня ў ім адбываецца ад трох да сямі канцэртаў.
На дадзены момант у клуба два асноўных віда дзейнасці — аказанне паслуг па арганізацыі канцэртаў і грамадскае харчаванне.
"Мы працуем з прамоўтэрамі, якія возяць артыстаў. Мы ім даем сцэну, святло, гук, грымёрку, месцы для гледачоў — вось гэта асноўны від дзейнасці. У нас ёсць таксама два бара, якія класіфікуюцца як кафейні, да таго ж працуе невялікая кухня", — распавядае Старцаў.
Выступленні гуртоў у клубах ладзяцца з сезоннай перыядычнасцю. Канцэртны сезон доўжыцца 8 месяцаў у годзе — за выключэннем студзеня і тры летніх месяцы, калі канцэрты пераходзяць у фармат оўпэн-эіраў. Увесь астатні час пад дахам клуба ладзіцца ад трох да сямі канцэртаў на тыдзень.
Арт-дырэктара, які б вызначаў музычную палітыку ў Re:Public зараз няма — 95% канцэртаў робіць не клуб, а прамоўтэры.
"Пяць пакінутых адсоткаў выступленняў робіць сам клуб, у асноўным гэта артысты, з якімі мы даўно знаёмыя або калі з'яўляецца нешта новае і цікавае — такое мы стараемся адразу да нас завезці", — тлумачыць Старцаў.
Да падбору персанала кіраўніцтва клуба ставіцца сур'ёзна. Па словах дырэктара, пастаянна ідзе ратацыя людзей.
"Падбор персаналу — адно з найважнейшых пытанняў у нашым клубе, таму што людзі выяўляюцца па-рознаму: нехта праз тыдзень, нехта праз месяц. Мне падаецца, што гэты працэс, набору каманды, будзе бесперапынным. Нават тыя людзі, якія, здавалася, тут усё жыццё будуць працаваць, праз некаторы перыяд усё роўна пакідаюць клуб", — кажа дырэктар сталічнага клуба.
За чатыры гады існавання ў Re:Public прынцыпова змянілася галоўнае, без чаго не мусіць адбыцца ніякі канцэрт — святло і гук. Калі яшчэ два гады таму некаторыя наведвальнікі скардзіліся на гэтыя складнікі музычных мерапрыемстваў, то зараз сітуацыя прынцыпова выправілася ў лепшы бок.
"Мы патрацілі вельмі шмат часу і грошай на тое, каб нарэшце ўсе гурты, нават зорныя, абыходзіліся тым святлом, якое ў нас ёсць. Раней на кожны канцэрт больш-менш значнага гурта да клубнага абсталявання мы дабіралі дадатковае святло, зараз жа ўсе музыкі застаюцца задаволеныя клубным абсталяваннем. Да прыкладу, на выступленні Sepultura і Guano Apes мы мы не паставілі ніводнага дадатковага прыбора", — распавядае Старцаў.
Раней часцяком не самыя добрыя водгукі можна было чуць ад заўсёднікаў канцэртаў, маўляў, гук у клубе кепскі ці не досыць моцны. Аднак недзе паўгады таму і гэтая — галоўная — праблема была канчаткова вырашана.
"Цяпер у нас няхай і не самы новы гук, але ў параўнанні з тым, што ў нас было ў пачатку — цалкам іншы. Зараз ён адказвае патрабаванням літаральна ўсіх артыстаў", —адзначае дырэктар Re:Public.
Як і ў выпадку са святлом, раней для некаторых артыстаў трэба было замаўляць дадатковую гукавую апаратуру, зараз жа такой неабходнасці няма.
Іншая справа — асабісты гукарэжысёр гурта. "Гэта насамрэч праблема, таму што прыстасавацца да акустыцы залы за адзін раз не ва ўсіх атрымоўваецца. Таму мне больш падабаецца, калі над канцэртам працуюць нашыя гукарэжысёры, якія ведаюць, як наладзіць гук так, каб усюды было чуваць добра і якасна."
"Калі мы будзем усім задаволеныя, я найму дырэктара, а сам пераеду жыць у вёску".
Па словах Старцава, над клубам трэба яшчэ шмат працаваць. Напрыклад, у бліжэйшых планах — за год зрабіць добрую акустыку, абабіць гукаізаляцыйнымі матэрыяламі усе сцены. "Але пакуль ніхто нам не можа сказаць якім матэрыялам ды як. Ёсць вельмі дарагія прапановы, якія несувымерныя з нашым бюджэтам, а хочацца пад наш бюджэт знайсці матэрыялы. Пакуль мы быццам бы знайшлі, цяпер засталося толькі грашовае пытанне".
Кожнаму артысту — свая пляцоўка
На сённяшні дзень клуб супрацоўнічае амаль з усімі канцэртнымі арганізатарамі, акрамя тых, хто займаецца канцэртамі выключна стадыённага фармату.
выступленне маладога гурта на сцэне Re:Public
Часта ў Re:Public заходзяць і маладыя арганізатары канцэртаў. "Тут усё залежыць ад сітуацыі — што гэта за чалавек, якія ў яго мэты і паводзіны. Напрыклад, днямі ў нас ладзіў канцэрт ЛСП малады арганізатар Ян Папкоў — усе квіткі былі прададзены".
"Прыходзіць вельмі шмат блазнаў, якія думаюць, што арганізацыя канцэртаў гэта пястота. Такіх мы адразу бачым і нават не губляем часу — проста адмаўляем і ўсё".
Не гледзячы на тое, што клуб імкнецца супрацоўнічаць з рознымі музычнымі напрамкамі, для прамоўтэраў усё ж-такі ёсць некатрыя абмежаванні. "Калі да мяне прыйдзе прамоўтэр з прапановай даць канцэрт Quest Pistols, то я яму адразу скажу, што ён памыліўся і публіка на іх сюды не прыйдзе".
"Калі рэальна паглядзець на сітуацыю, то людзі на абцасах і ў пінжаках сюды не ходзяць".
Старцаў адзначае, што ў клуба ўсё ж-такі рокавы статус і такія гурты, як "Бумбокс", якія калісьці выступалі на гэтай сцэне, ўжо выраслі, змянілася і іх аўдыторыя гледачоў. "І гэтая публіка на іх канцэрт сюды ўжо не прыйдзе. Прыйдзе толькі палова, а астатнія паглядзяць, што re:Public і застануцца дома ці пойдуць у іншае месца. Тут ужо нічога не зробіш".
На пытанне карэспандэнта Sputnik, ці бачыць ён у Мінску яшчэ адзін такі ж клуб, Старцаў дакладна адказаў, што не.
"Я не ўяўляю такіх людзей. Ёсць клуб ТNТ, Jack Club, шэраг іншых, але сапраўды такі клуб адкрываць — я не магу сабе ўявіць чалавека, які б пачаў укладваць грошы ў тую нішу, якая занята".
Ён таксама адзначыў, што ў Маскве ці Санкт-Пецярбургу можна трымаць некалькі аднатыпных клубаў накшталту Re:Public, але Мінску пакуль хапае і аднаго. "Ды і пляцоўкі ў нас ёсць на ўсе фарматы — "Графіці", "Хуліган", "Мінск-Арэна", Палац спорту. І гэтага дастаткова".
"Але я заўжды адкрыты да новых кантактаў і прапаноў, гатовы дапамагчы cаветам маладым і падтрымліваю сяброўскія кантакты з дырэктарамі іншых клубаў", — дадаў Старцаў.