МІНСК, 6 кас — Sputnik. Каб просты беларускі дармаед ведаў, чым заняць свій дзень і не выдаткоўваў грошы з відавочна пустога бюджэту, Sputnik штотыднёва робіць адмысловую дармаедскую афішу.
Кінапрагляд у TNT Rock Club
Калі: аўторак, 6 кастрычніка
20:00.
Дзе: вул. Рэвалюцыйная, 9
Што: бясплатна можна паглядзець фільм "Сочувствие дьяволу". Гэта дакументальнае даследванне заходняй суб-культуры канца 60-х гадоў з удзелам гурта Rolling Stones. Прадметы даследавання — Чорныя Пантэры, роля СМІ, грамадства тэхнакратыі, вызваленне жанчын, травеньскае паўстанне ў Францыі і сіла слова.
"Гражданин Кейн" Орсон Уэллс
![Гражданин Кейн Гражданин Кейн - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101767/50/1017675080_0:0:1280:960_600x0_80_0_0_31fe66f7882b11609f165422586de1cf.jpg)
Калі: серада, 7 кастрычніка
10:00
Дзе: ранішнія кінапрагляды ў кінашколе-студыі Андрэя Палупанава;
пр. Независимости 168, корпус 2, 5-й этаж.
Што: Штотыднёвау кінашколе будуць ладзіцца ранішнія кінапрагляды — плаціць за іх не трэба, самыя адказныя могуць прынесці з сабой печыва. У гэтую сераду гладзім карціну "Гражданина Кейна". Карціна распавядае пра мыдыямагната, прататыпам якога стаў сам Хёрст. Студэнтам журфака карціна абавязковая да прагляду, астатнія дармаеды таксама прыходзьце.
Танчы свінг
![Музыкальные вечера у Ратуши Музыкальные вечера у Ратуши - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101683/67/1016836722_0:0:1200:801_600x0_80_0_0_ab977a371d344aa7dd74465f4a602a24.jpg)
Калі: чацвер, 8 кастрычніка
19:00-20.00
Дзе: ст.м пл. Перамогі, вул. З.Бядули, 13
Што: школа танцаў свінг "Арэлі" прапануе далучыцца да новай групы. Усе жадаючыя могуць бясплатна паспрабаваць сябе ў гэтым неверагодна жывым і смешным танцы. Дасведчаная каманда выкладчыкаў растлумачыць усё да дробязяў, раскрые усе сакрэты.
Як падарожнічаць па Азіі
![Высохшее дно Аральского моря Высохшее дно Аральского моря - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101713/65/1017136580_0:0:3162:2047_600x0_80_0_0_9442cc5ed8a1f6509ee6a228e4ba8b29.jpg)
Калі: чацвер, 8 кастрычніка
19:00
Дзе: пр. Незалежнасці, 58, Арт-сядзіба
Што: Прэзентацыя самастойнага падарожжа па Кітаі, Сярэдняй Азіі, Сібіры і Дальнім Усходзе "Аўтастопам па Азіі". Падарожнік Аляксандр Гойшык толькі што вярнуўся з самастойнай паездкі па Азіі. Натхніцеся чужымі поспехамі ў чацвер — будзеце ведаць, чым заняцца ў пятніцу.