МІНСК, 6 кас — Sputnik. Выбаршчыкам, якім больш за 100 гадоў, а таксама тым, хто галасуе ўпершыню, дораць насценныя гадзіны на шэрагу выбарчых участкаў у Кастрычніцкім раёне Мінска, перадае карэспандэнт Sputnik.
Датэрміновае галасаванне пачалося ў рэспубліцы 6 кастрычніка, аддаць свой голас можна будзе да 19.00 10 кастрычніка. Ўчасткі будуць працаваць з 10 раніцы (з 14.00 да 16.00 — перапынак).
"На тэрыторыі нашага раёна размешчаны завод "Інтэграл" — гэта ён дапамог з падарункамі для тых, хто галасуе ўпершыню", — патлумачылі карэспандэнту Sputnik на 14-м выбарчым участку.
На размешчаным побач 11-м участку, па інфармацыі старшыні ўчастковай камісіі Аляксандра Мелец, за першыя паўдня датэрміновага галасавання гадзіны ў падарунак атрымалі каля 70 чалавек. На гэтым участку галасуюць іншагароднія студэнты медыцынскага каледжа.
"Галасуюць актыўна, асабліва студэнты", — падкрэсліў старшыня.
На пытанне ці не ведае ён пра якія-небудзь выпадках стымулявання да датэрміновага галасавання, Мелец адказаў адмоўна. "Гэта доўг, і яны імкнуцца яго выканаць", — заявіў ён.