МІНСК, 7 КАС — Sputnik. Практычна кожны 22-і беларускі выбаршчык прыйшоў на ўчастак у першы дзень датэрміновага галасавання, вынікае з дадзеных, размешчаных на сайце ЦВК.
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах другі дзень працягваецца ў Беларусі. Традыцыйна не ў асноўны дзень выбараў на ўчасткі для галасавання прыходзяць каля 30% выбаршчыкаў.
Па дадзеных ЦВК, у першы дзень датэрміновага галасавання, 6 кастрычніка, ўчасткі наведала 4,49% усіх выбаршчыкаў. Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова ў Віцебскай вобласці — 5,11%, менш за ўсё — у Гродзенскай (3,84%). У рэйтынгу выбарчай актыўнасці другі радок займае Брэсцкая вобласць (5,04%), затым ідуць Мінская (4,61%), Магілёўская (4,04%) і Гомельская (4,03%).
У сталіцы 4,62% мінчан прагаласавалі датэрмінова. Сярод іх — міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, якая ў выбарчай кампаніі 2015 года ўзначальвае перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі. Як чакаецца, у сераду, 7 кастрычніка, свой выбар зробіць і кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.
Асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах — 11 кастрычніка.