БДУ завёў сабе брэндбук: ведай, як выглядае твая папараць

© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На афіцыйным сайце БДУ з'явіўся брэндбук, у якім дасціпна тлумачыцца, якім павінны быць герб, якім - папаратнік.

МІНСК, 7 КАС — Sputnik. Больш у БДУ не з'явіцца ніводнай неправільнай сувенірнай кружкі ці папкі — стваральнікі брендбуку апісалі, як павінна выглядаць уся прадукцыя з выкарыстаннем лагатыпу, ад канверта да візітак.

Дызайнеры пішуць, што пры афармленні сценаў універсітетэ па брэндбуку, можна выкарыстаць не болей двух-трох фірмовых элементаў, каб інтэр'ер не быў перагружаным.

Фірмовыя майкі могуць мець тры віды: белага колеру з прынтом аднаго патэрна і лагатыпа, шэрага (белага) колеру з нанесеным фірмовым знакам і лагатыпам, ці простая майка фірмовага колеру без лагатыпа.

Дызайнеры прадугледзелі нават адпаведныя колеры для сіліконавых браслетаў. У распрацоўцы праекта прынялі ўдзел: Вікторыя Холад, Валерыя Непеўная, Павел Салаўёў, Вольга Каржаневіч.

Стужка навiн
0