МІНСК, 7 КАС — Sputnik. Група перакладчыкаў, што сабраліся вакол інтэрнэт-часопіса "ПрайдзіСвет", вырашылі выдаць усе кнігі пра Шэрлака Холмса па-беларуску. У 2014 годзе выйшла першая кніга — "Прыгоды Шэрлака Холмса". Цяпер да друку рыхтуецца другая кніга — "Нататкі пра Шэрлака Холмса".
Кнігу плануецца выдаць да канца 2015 года. Большасць апавяданняў са зборніка ўжо перакладзеная, астатнія дарабляюцца. Для таго, каб аплаціць працу рэдактараў, карэктара, вярстальніка, дызайнера вокладкі, патрэбныя 64 мільёнаў беларускіх рублёў. Усё грошы, сабраныя звыш гэтай сумы, пойдуць на падрыхтоўку наступнай кнігі пра Холмса, якая будзе ўлучаць дзве першыя аповесці: "Эцюд у барвовых тонах" і "Знак чатырох".
Кніга будзе друкавацца ў выдавецтве "Кнігазбор", наклад — 500 асобнікаў (цвёрдая вокладка). Перакладчыкі апавяданняў — Алена Казлова, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Алена Пятровіч, Ганна Янкута.