МІНСК, 8. Кас — Sputnik. Атрыманне беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч Нобелеўскай прэміі па літаратуры — сапраўднае свята для рэспублікі, Беларусь гэтага вельмі доўга чакала, сказаў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам Sputnik паэт Уладзімір Някляеў.
Пра тое, што прэстыжнай прэміі ўдастоена беларуская пісьменніца, Каралеўская шведская акадэмія навук, якая адказвае за выбар уладальнікаў узнагароды, паведаміла ў чацвер.
"Пытаеце, што я раблю? Я святкую, таму што гэта свята", — сказаў Някляеў.
Ён таксама дадаў, што Беларусь чакала гэтага доўга: на Нобелеўскую прэмію намінавалі і Васіля Быкава, і Рыгора Барадуліна, і Святлану Алексіевіч.
"І вось з трэцяй спробы ўсё адбылося. Гэта прызнанне еўрапейскасці і каштоўнасці беларускай літаратуры. Гэта вялікая ўдача Святланы і ўсёй Беларусі", — сказаў паэт.
Някляева таксама вылучалі на Нобелеўскую прэмію. У 2012 годзе ад беларускага ПЭН-цэнтру дасылаў у Стакгольм ліст з прапановай намінаваць паэта на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.