https://bel.sputnik.by/20151008/1017736908.html
Першы выхад у свет нобелеўскага лаўрэята Алексіевіч
Першы выхад у свет нобелеўскага лаўрэята Алексіевіч
Sputnik Беларусь
Святлана Алексіевіч, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры, лічыць гэта заслугай ўсёй краіны. 08.10.2015, Sputnik Беларусь
2015-10-08T17:32+0300
2015-10-08T17:32+0300
2023-07-27T13:07+0300
у беларусі
навіны
культура
увесь свет
еўропа
мінск
святлана алексіевіч
нобелеўская прэмія
узнагароды і прэміі
літаратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101773/54/1017735455_2:0:2998:1685_1920x0_80_0_0_ba3b5801699ccc5ff6268927a409ee7c.jpg
МІНСК, 8 кас — Sputnik. Першыя словы падзякі, вымаўленыя Святланай Алексіевіч на камеры і дыктафоны беларускіх журналістаў, былі звернуты да Алеся Адамовіча і Васіля Быкава.Святлана Алексіевіч прыехала на сваю першую прэс-канферэнцыю ў якасці Нобелеўскага лаўрэата на аўтамабілі шведскай амбасады. Яе сустракалі некалькі дзесяткаў журналістаў, якія больш за дзесяць хвілін атакавалі пісьменніцу пытаннямі і не пускалі ў будынак."Гэта не толькі мне ўзнагарода. Я думаю, і наогул пра культуру, і нашую маленькую краіну, якая і цяпер у нейкіх жорнах. Менш за ўсё, я не буду хаваць, гэта была моцная асабістая радасць і трывога, таму што вялікія цені — Бунін, Пастэрнак — занадта вялікія. Гэта вельмі сур'ёзна", — заявіла пісьменніца на прэс-канферэнцыі.Яна сказала, што ў першую чаргу хацела б падзякаваць сваіх настаўнікаў — Алеся Адамовіча і Васіля Быкава. Прызналася яна таксама і ў тым, што не хоча "апускаць планку".Пісьменніца адказала і на пытанне аб тым чаму яна піша па-руску, а не па-беларуску."Я пішу пра эпоху Саюза, і там размаўлялі ўсе на рускай мове. Наогул, я — чалавек беларускага свету, а таксама рускай культуры. Я лічу сябе чалавекам свету. Мы ўсе — адзін від, людзі", — падкрэсліла Алексіевіч.Па прызнанні Алексіевіч, ёй за некалькі гадзін прыйшло некалькі сотняў лістоў. Яна сказала, што яе ўжо павіншаваў кіраўнік Роскамнагляда РФ, а з боку беларускіх уладаў пакуль яшчэ ніхто.Пісьменніца распавяла аб выпадку, калі па шляху з Берліна да яе падбег малады чалавек і папрасіў аўтограф на пачку цыгарэт. "Я не люблю публічнасць, але ёсць хвіліны, калі ты думаеш: значыць, нешта ты робіш, раз цікавіш, чапляеш чалавека", — прызналася Алексіевіч.Але адзначыла, што не хацела б пазнавальнасці на вуліцы, каб "не быць як Кіркораў". "Але прыемна, калі ўва мне знаходзяць прыемнага суразмоўцу", — дадала Алексіевіч.Алексіевіч не ўдакладніла, калі можна будзе прачытаць яе новыя творы. Пісьменніца адначасова працуе над кнігай пра каханне і над кнігай аб старасці."Ёсць новае пакаленне — тых, хто прагне шчасця, кахання. Пра іх я пішу адну кнігу, нетыповую для рускай культуры. Другая больш тыповая — змрочная, аб старасці і канцы жыцця", — распавяла Алексіевіч.Пісьменніца не ўдакладніла дату выхаду сваіх новых кніг. Паміж мінулымі раманамі быў інтэрвал у некалькі гадоў.
увесь свет
еўропа
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101773/54/1017735455_377:0:2624:1685_1920x0_80_0_0_2625f59f2e8350093b83769a6b435a8e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, мінск, святлана алексіевіч, нобелеўская прэмія, узнагароды і прэміі, літаратура, нобелеўская перамога святланы алексіевіч, беларусь, грамадства
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, мінск, святлана алексіевіч, нобелеўская прэмія, узнагароды і прэміі, літаратура, нобелеўская перамога святланы алексіевіч, беларусь, грамадства
Першы выхад у свет нобелеўскага лаўрэята Алексіевіч
17:32 08.10.2015 (абноўлена: 13:07 27.07.2023) Святлана Алексіевіч, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры, лічыць гэта заслугай ўсёй краіны.
МІНСК, 8 кас — Sputnik. Першыя словы падзякі, вымаўленыя Святланай Алексіевіч на камеры і дыктафоны беларускіх журналістаў, былі звернуты да Алеся Адамовіча і Васіля Быкава.
Святлана Алексіевіч прыехала на сваю першую прэс-канферэнцыю ў якасці Нобелеўскага лаўрэата на аўтамабілі шведскай амбасады. Яе сустракалі некалькі дзесяткаў журналістаў, якія больш за дзесяць хвілін атакавалі пісьменніцу пытаннямі і не пускалі ў будынак.
"Гэта не толькі мне ўзнагарода. Я думаю, і наогул пра культуру, і нашую маленькую краіну, якая і цяпер у нейкіх жорнах. Менш за ўсё, я не буду хаваць, гэта была моцная асабістая радасць і трывога, таму што вялікія цені — Бунін, Пастэрнак — занадта вялікія. Гэта вельмі сур'ёзна", — заявіла пісьменніца на прэс-канферэнцыі.
Яна сказала, што ў першую чаргу хацела б падзякаваць сваіх настаўнікаў — Алеся Адамовіча і Васіля Быкава. Прызналася яна таксама і ў тым, што не хоча "апускаць планку".
Пісьменніца адказала і на пытанне аб тым чаму яна піша па-руску, а не па-беларуску.
"Я пішу пра эпоху Саюза, і там размаўлялі ўсе на рускай мове. Наогул, я — чалавек беларускага свету, а таксама рускай культуры. Я лічу сябе чалавекам свету. Мы ўсе — адзін від, людзі", — падкрэсліла Алексіевіч.
Па прызнанні Алексіевіч, ёй за некалькі гадзін прыйшло некалькі сотняў лістоў. Яна сказала, што яе ўжо павіншаваў кіраўнік Роскамнагляда РФ, а з боку беларускіх уладаў пакуль яшчэ ніхто.
Пісьменніца распавяла аб выпадку, калі па шляху з Берліна да яе падбег малады чалавек і папрасіў аўтограф на пачку цыгарэт. "Я не люблю публічнасць, але ёсць хвіліны, калі ты думаеш: значыць, нешта ты робіш, раз цікавіш, чапляеш чалавека", — прызналася Алексіевіч.
Але адзначыла, што не хацела б пазнавальнасці на вуліцы, каб "не быць як Кіркораў". "Але прыемна, калі ўва мне знаходзяць прыемнага суразмоўцу", — дадала Алексіевіч.
Алексіевіч не ўдакладніла, калі можна будзе прачытаць яе новыя творы. Пісьменніца адначасова працуе над кнігай пра каханне і над кнігай аб старасці.
"Ёсць новае пакаленне — тых, хто прагне шчасця, кахання. Пра іх я пішу адну кнігу, нетыповую для рускай культуры. Другая больш тыповая — змрочная, аб старасці і канцы жыцця", — распавяла Алексіевіч.
Пісьменніца не ўдакладніла дату выхаду сваіх новых кніг. Паміж мінулымі раманамі быў інтэрвал у некалькі гадоў.