"Час second-hand" у Логвінава размецены: сёння падвязуць яшчэ

© Sputnik / Марына СерабраковаКнігарня
Кнігарня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тыя, хто прынцыпова лічыць, што беларуская літаратура павінна быць напісаная па-беларуску, могуць завітаць у "Кнігарню" Логвінава. У 2013 годзе быў зроблены пераклад апошняй кнігі Алексіевіч на беларускую мову, учора зрабілі адмысловую палічку.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. Няцяжка было прадбачыць, што пасля аб'яўлення Святланы Алексіевіч лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, асобнікаў "Час second-hand" у Мінску застанецца не шмат. Карэспандэнт Sputnik завітаў у "Кнігарню", каб праверыць, як ідзе продаж. Да васьмі гадзінаў тут паабяцалі зрабіць адмысловую палічку — падвезці ўсе кніжкі Алексіевіч, якія засталіся. Ініцыятыву патлумачылі проста — на палічках заставалася толькі два асобнікі "Час second-hand", і іх купілі ў першыя ж часы пасля аб'яўлення Алексіевіч нобелеўскай лаўрэаткай.

У першыя ж хвіліны пасля з'яўлення палічкі раскупілі дзесятак асобнікаў, шэсць — у адныя рукі. Прыхільнік пісьменніцы патлумачыў, што набывае адразу і для сям'і, і для сяброў, бо, здаецца, зараз нельга ўявіць лепшага падарунка ад беларуса. За вечар усе асобнікі былі размеценыя, але ж сёння паабяцалі падвезці яшчэ партыю. Кошты ранейшыя, у "Логвінава" абяцаюць такімі іх і пакінуць.

Стужка навiн
0