Францужанка, натхнёная піцерскай камуналкай - адкрылася выстава Юг'е

© SputnikФрансуаза Юг'е
Франсуаза Юг'е - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас закрытай сустрэчы з французскім фатографам Франсуазай Юг'е карэспандэнт Sputnik высветліла, чаму славянкі больш спакойна ставяцца да ню, чым францужанкі, і як звычайнай піцерскай батарэі ўдалося натхніць мастака на фотасет.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. Сёння адкрываецца выстава французскага фатографа Француазы Юг'е — "Камуналка". Учора адбылася закрытая сустрэча з Франсуазай, падчас якой яна распавяла пра праект, які цягнуўся дзесяць год. Прыехаўшы аднойчы выпадкова ў звычайную піцерскую камуналку, Франсуаза была так ураджаная мясцовым каларытам, што год ад году вярталася назад, каб сачыць за жыццём камунальшчыкаў і фіксаваць яго на сваіх кадрах.

"А на гэтым фотаздымку — батарэя, мяне заўсёды здзіўляла, чаму ў камуналках іх так няроўна вешаюць, нібы спецыяльна", — смяецца Франсуаца, водзячы экскурсію па асабістай выставе.

© SputnikФрансуаза Юг'е
Франсуаза Юг'е - Sputnik Беларусь
Франсуаза Юг'е

Прадстаўляючы Юг'е, арганізатары выставы адмыслова адзначылі — гэта ўнікальны фатограф, для якога чалавек на здымку важнейшы за ўласна здымак. Мабыць, таму аўтар выставы не проста зафіксавала сцэны камунальнага жыцця, а падтрымлівала стасункі з кожным героем сваёй фатаграфіі, а пасля нават вырашыла нейкі час пражыць у той самай камуналке, дзе было зроблена столькі здымкаў.

"І ў першы ж дзень скарысталася чужой камфоркай, пачаўся скандал", — усміхаецца Франсуаза і распавядае, як упершыню сустрэлася з галоўнае гераіней сваёй будучай камунальная серыі — Наташай. Наташу адрэкамендавалі як "істэрычку", да якой не варта падыходзіць, але Франсуаза-ткі набралася мужнасці.

Сярод партрэтаў амаль ці не асобным жанрам выступае камунальнае ню — фатограф кажа, што сярод францужанак зараз фатаграфавацца такім чынам не прынята, нават у мастацкіх акадэміях натуршчыцы звычайна апранутыя. А вось у камуналке яе, наадварот, прасілі зрабіць ню партрэт — пазіраваць для майстры дзяўчыны лічылі гонарам.

Наведаць выставу "Камуналка" можна ўжо сёння. Яна будзе працаваць у прасторы "ЦЭХ", таму калі хочацца панастальгіраваць па савецкіх часах ці ў мастацкай форме даведацца, як гэта было, дык заходзьце.

Стужка навiн
0