МІНСК, 9 кас — Sputnik. З-х дзённы воркшоп "Парадак, як сацыяльная форма" распрацаваны і з'яўляецца часткай лекцыйнага курса па сацыяльнай фатаграфіі нямецкага мастака і выкладчыка Мануэля Шродэра (Берлін, Германія). Праводзіцца ў універсітэтах, музеях, школах і рознага роду арт-інстытуцыях па ўсім свеце. Па заканчэнні воркшопа кожны ўдзельнік атрымлівае сертыфікат. Удзельнікі працуюць на ўласным абсталяванні.
Воркшоп арганізаваны галерэяй Артплац у межах міжнароднага праекта "Месяц фатаграфіі" ў Мінску.
Трохдзённы воркшоп "Парадак, як сацыяльная форма" з'яўляецца часткай лекцыйнага курса па сацыяльнай фатаграфіі нямецкага мастака і выкладчыка Мануэля Шродэра. Праводзіцца ва ўніверсітэтах, музеях, школах і рознага роду арт-інстытуцыях па ўсім свеце. Па заканчэнні воркшопа кожны ўдзельнік атрымлівае сертыфікат. Удзельнікі працуюць на ўласным абсталяванні. Майце на ўвозе, што для ўваходу патрэбная папярэдняя рэгістрацыя.
Сёння Мануэль Шродэр пазіцыянуе сябе ў якасці фатографа і мастака мультымедыйных і аўдыёвізуальных мастацтваў, але ж і аўдыёвізуальныя яго працы заснаваныя на фатаграфаванні. Гарадская архітэктура і штодзённае жыццё пераўтворацца ў яго мастацтве ў гуманістычныя аспекты і мастацкія з'явы. Ён актыўна працуе ў Германіі, Еўропе і ЗША ў розных формах — ладзіць выставы, мастацкія форумы, грамадскія ўмяшання, сімпозіумы і лекцыйныя цыклы.