Варта зарэгістравацца на "VARTA": паб-квіз гульня пра Беларусь

© SputnikБарахолка
Барахолка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да 12 кастрысніка яшчэ можна зарэгістраваць каманду для кульні ў паб-квіз VARTA – пра Беларусь і па-беларуску.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. #VARTA — беларускамоўная паб-квіз гульня, падчас якой гульцы спаборнічаюць ў ведах, выконваюць непрадказальныя заданні і змагаюцца за перамогу. Заяўкі прымаюцца да 12 кастрычніка — месцаў усё менш. У новым сезоне заяўкі на гульню падаюцца камандамі ў колькасці ад 3 да 8 чалавек.

Напачатку года стваральнікі #VARTA сабраліся ў кавярні «Містраль» і калектыўным мазгавым штурмам прыдумалі канцэпцыю гульні.

Першы сезон #VARTA праходзіў з лютага па чэрвень у кавярні «Містраль» і атрымаўся надзвычай актыўным і гарачым.

За пяць месяцаў у #VARTA сыгралі каля 200 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі 10-ці музычных гуртоў, беларускія літаратары, дзеячы культуры і проста шмат цікавых маладзёнаў. Раз на месяц кавярня «Містраль» ледзь не кожную хвіліну грымела ад апладысментаў і радаснага шуму, калі гульцы паспяхова адказвалі на пытанні.

Стужка навiн
0