МІНСК, 9 кас — Sputnik. Падзяляючы погляд на сталіцу, як на горад, які складаецца з двух — Менску і Мінску — мы вырашылі рабіць для вас афішу, у якой будуць аб'ядноўвацца падзеі з абодвух.
Менск
Вышымайка паці
Дзе: Пляцоўка Хол
Калі: субота, 22.00
Начны клуб у нацыянальным фармаце "Пляцоўка-хол" кожную суботу ладзіць вечарыны ў вышымайках. Кошт уваходу — 100 тыс. рублёў. Адзіная ўмова — апранай вышымайку і тады танчы ўсю ноч. Паці пазіцыянуецца як "начныя скокі з Такіндангам". Абяцаем бліжэйшым часам праверыць градус вяселля ў на вечарыне.
Вечар Ул. Высоцкага
Дзе: Мінск, вул. Шорная, 20
Калі: субота, 19.00
Праект "Вечар" гэтым разам вырашыў успомніць паэзію Высоцкага.
У праграме вечара:
1. Рубрыка «Я да вас пішу» («Свабодны мікрафон»)
2. Рубрыка «Лірычная» (музычная праграма)
3. Рубрыка «Я ўсе пытанні асвятлю спаўна» (тут зможаце даведацца пра жыццё паэта)
Франсуаза Юг'е, выстава "Камуналка"
Дзе: ЦЭХ, 2 паверх
Калі: 9.10 – 13.11
Выстава французскага фатографа "Камуналка". Француаза Юг'е нат'нілася на серыю фотаздымкаў піцерскай камуналкай. Раім зайсці.
Мінск
Модны сняданак
Дзе: Café Netto, Мінск.
Калі: нядзеля, 10.00
Мадэльная школа з вывучэннем англійскай мовы KATE MODELS MINSK запрашае ўсіх жадаючых на fashion-сустрэчу з вядомымі беларускімі дызайнерамі Валерыяй Аксёнавай і Аксанай Вінаградавай.
У праграме мерапрыемства:
— прэс-канферэнцыя з дызайнерамі;
— сняданак з дызайнерамі і гутарка.
Госці сустрэчы змогуць акунуцца ў свет fashion-індустрыі і нават выбраць сабе ўбор ад дызайнераў. Партнёрам мерапрыемства выступае адукацыйны цэнтр NEWТОН, які ўручыць прыз ўладальніку самага арыгінальнага пытання.