Караткевіч: не вытрымалі "адміністрацыйнага прэсінгу"

© Sputnik / Виктор ТолочкоТатьяна Короткевич - кандидат в президенты
Татьяна Короткевич - кандидат в президенты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кандыдат у прэзідэнты негатыўна паставілася да высокай яўцы падчас датэрміновага галасавання.

МІНСК, 10 кас — Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты ад грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Таццяна Караткевіч лічыць, што датэрмінова пайшлі галасаваць прыхільнікі дзеючага прэзідэнта і тыя, хто не вытрымаў "адміністрацыйнага прэсінгу".

Апошні дзень перадвыбарчай агітацыі праходзіць сёння ў Беларусі.

"У нас ужо вялікая яўка па датэрміновым галасаванні. Калі я праводзіла агітацыю, то ў мяне людзі пыталіся: важна ж не як галасуюць, а як лічаць? Сёння, так атрымліваецца, важна не як лічаць, а як галасуюць", — заявіла Караткевіч у суботу падчас сустрэчы з прадстаўнікамі замежных СМІ.

За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі прагаласавала 28,09% выбаршчыкаў, паведамляецца на сайце Цэнтрвыбаркама краіны.

Кандыдат лічыць, што датэрмінова прагаласавалі тыя грамадзяне, "хто падтрымліваюць майго канкурэнта Лукашэнкі і не вытрымалі адміністрацыйнага прэсінгу".

Стужка навiн
0