МІНСК, 10 кастрычнік — Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч заявіў, што яго не цікавяць вынікі галасавання, бо яго галоўнай мэтай было "паказаць сябе і партыю".
"Важна, каб ўбачылі партыю (Беларускую патрыятычную — Sputnik) і новых людзей. Пасля выбараў мы пачнём сур'ёзнае партыйнае будаўніцтва. Заўтра з нашых шэрагаў ўжо выйдуць некалькі палітыкаў, якія павядуць размову інакш", — заявіў Улаховіч ў суботу, сустракаючыся з прадстаўнікамі замежных СМІ.
Казацкі атаман адзначыў, што супернікі Лукашэнкі на выбарах не могуць разлічваць на высокія вынікі. "Сацыяльных выбухаў быць не можа", — падкрэсліў ён.
Таксама кандыдат раскрытыкаваў ідэю "мірных пераменаў".
"Калі заўтра будзе іншы сцяг — гэта не перамены. Калі будзе беларуская мова — таксама не перамены", — рэзюмаваў Улаховіч.