МІНСК, 10 кас — Sputnik. Адкрыццё мерапрыемства адбылося ў парыжскай філармоніі. На выставе знайшлі сабе месца амаль трыста твораў з прыватнай калекцыі сям'і Шагала. Акрамя таго былі прадстаўлены творы з Музея Пампіду, маскаўскай Трэцякоўскай галерэі і Музея сучаснага мастацтва Нью-Йорка.
Творы Марка Шагала вырашылі спалучыць з музычным суправаджэннем, падрыхтаваным расійскім музыкам Міхаілам Рудым, які акампанаваў ў свой час на канцэрце, прысвечаным 90-годдзю з дня нараджэння мастака. Наведваючы выставу, Павел Латушка правёў гутаркі з унучкамі Шагала, музыкам Міхаілам Рудым і прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі Францыі. Таксама адбылася гутарка амбасадара Беларусі з дырэктарам Нацыянальнага музея Марка Шагала ў Ніцы. Ёсць верагоднасць, што беларусы зладзяць з гэтым музеем сумесны праект.