МІНСК, 11 кас — Sputnik. Усе ўчасткі для галасавання адкрыліся ў Беларусі ў 8.00 11 кастрычніка — асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта.
Прэзідэнцкія выбары праходзяць у Беларусі 11 кастрычніка. У іх прымаюць удзел чатыры кандытата: дзеючы прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч, лідэр Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч і актывістка кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч.
Па дадзеных ЦВК Беларусі, у рэспубліцы і за яе межамі створана 6 129 выбарчых участкаў, з іх 49 працуюць за межамі рэспублікі. Агульная колькасць выбаршчыкаў, якія могуць прыняць удзел у галасаванні — 6 мільёнаў 995 тысяч 181 чалавек, з іх 5 тысяч 742 чалавека пражываюць за мяжой.
Для назірання за выбарамі ў Беларусі акрэдытаваныя прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, а таксама працуюць місіі назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ, ад СНД, ШАС.
Датэрміновае галасаванне ў Беларусі стартавала 6 кастрычніка і завяршылася 10 кастрычніка ў 19 гадзін. За гэты час у ім прыняла ўдзел % выбаршчыкаў.