МІНСК, 11 кас — Sputnik. Дадзеныя аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых не павінны здзіўляць — прыкладна столькі ж было і раней, паведаміла журналістам у нядзелю кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.
Па дадзеных ЦВК, на вечар суботы ў рэспубліцы на прэзідэнцкіх выбарах датэрмінова прагаласавалі 36,05% выбаршчыкаў.
"Нічога дзіўнага ў лічбе няма. Папярэдняе галасаванне заўсёды ідзе па-рознаму", — сказала Ярмошына.
У той жа час яна падкрэсліла, што на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года папярэдне прагаласавалі 31% выбаршчыкаў, 2010-га — 23%.
Пры гэтым кіраўнік ЦВК адзначыла, што ў бягучым годзе пастаўлены рэкорд па галасаванні не ў асноўны дзень выбараў.
Выбарчыя ўчасткі ў Беларусі зачыняцца ў 20:00. У бюлетэні ўнесены чатыры кандыдаты: дзеючы кіраўнік рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч, лідэр Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч і актывістка кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч.