МІНСК, 11 кас — Sputnik. Выбары адбыліся ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, на ўчасткі для галасавання прыйшлі 64,90% выбаршчыкаў, заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.
"Вельмі высокая яўка, у галасаванні ўжо прынялі ўдзел каля 65% выбаршчыкаў", — заявіла Ярмошына.
Паводле яе слоў, найбольшая актыўнасць зафіксавана ў Гомельскай вобласці, дзе на ўчасткі для галасавання прыйшлі 73,86% беларусаў. На другім месцы ў рэйтынгу актыўнасці — Віцебшчына (70,58%). У Магілёўскай вобласці прагаласавалі 66,47%, Гродзенскай — 66,27%, Брэсцкай — 65,03%, Мінскай — 64,37%. У Мінску на ўчасткі для галасаваньня прыйшлі 52% выбаршчыкаў. Актыўна беларусы галасуюць і на участках, адкрытых за межамі краіны: у ЦВК зафіксавана яўка 66,92%.
Назіральнікі таксама адзначаюць вялікую актыўнасць грамадзян Беларусі і высокі ўзровень арганізацыі выбарчай кампаніі.