МІНСК, 13 кас — Sputnik. Вегетарыянскія крамы, рэстараны і кафэ з вегетарыянскім меню, кулінарныя, сацыяльныя і модныя праекты, эксперты па прыгажосці і здаровага ладу жыцця аб'яднаюцца ў адным выдатным месцы, каб падзяліцца рэцэптамі, правесці майстар-класы і расказаць наколькі разнастайнай і збалансаванай можа быць вегетарыянская кухня.
Тут тым, хто не верыць у шчасце здаровага ладу жыцця, раскажуць, як можна паўнавартасна і ярка жыць, выкарыстоўваючы толькі экалагічна чыстыя прадукты, не прычыняючы шкоды ні сабе, ні прыродзе.
На маркеце будзе прадстаўлена больш за 40 сертыфікаваных эка-тавараў. На маркеце вас чакаюць вегетарыянскія прысмакі. Зможаце набыць натуральную касметыку і бытавую хімію, вопратку, ўпакоўку, цацкі, падарункі з эка-матэрыялаў, пазнаёміцца з новымі брэндамі.
На мерапрыемстве вас сустрэне урач-педыятр з 20-гадовым стажам вегетарыянства, якому вы зможаце задаць пытанні. Вас таксама чакае інтэрв'ю прафесійных спартсменаў і іншых экспертаў у галіне правільнага харчавання і здароўя.
У праграме:
- кулінарныя майстар-класы
- відэа-паказ
- інтэрв'ю экспертаў
- выстава-кірмаш экалагічнай прадукцыі (касметыка, бытавая хімія,
- фіта-чаі, спартовае харчаванне, кандытарскія вырабы з расліннай сыравіны, суперфуды, цацкі, сувеніры, адзенне…)
- зpбор сродкаў для бяздомных жывёл
Падаць заяўку можна тут: info@pasternak-market.by
Калі: 10.00 — 19.00
Дзе: Cotton Hall