МІНСК, 13 кас — Sputnik. Лекцыя "Асноўныя законы рынку сучаснага мастацтва" праходзіць у межах адукацыйнай праграмы праекта "Восеньскі Салон" з "Белгазпрамбанкам". "Восеньскі Салон" — ўнікальны арт-праект, выстава сучаснага мастацтва з магчымасцю набыцця выстаўленых твораў. Лекцыя пройдзе ў Палацы мастацтваў 15 кастрычніка.
Лекцыю чытае Віталь Шчуцкі — сацыёлаг, даследчык сучаснага беларускага і ўсходнееўрапейскага мастацтва. "Я раскажу пра тое, што такое сучаснае мастацтва і як яно звязана са светам фінансаў. Вы даведаецеся, як фарміруецца цана на творы сучаснага мастацтва і ці можна разбагацець на іх перапродажы. Акрамя таго вы пазнаёміцеся са структурай арт-рынку, сусветнай статыстыкай продажаў, рынкавымі стратэгіямі галерэй і аўкцыённых дамоў. У канцы лекцыі, вы можаце сфарміраваць меркаванне пра тое, ці варта купляць сучаснае мастацтва і як ставіцца да сённяшняй арт-сістэмы", — рэкламуе лекцыю Шчуцкі.
Па якіх законах жыве рынак мастацтва – лекцыя французскага сацыёлага
17:13 13.10.2015 (абноўлена: 14:05 23.02.2023)
© RUPTLY
Падпісацца
15 кастрычніка ў Палацы Мастацтваў можна будзе даведацца, адкуль бяруцца касмічныя кошты на творы сучасных мастакоў і як навучыцца зарабляць на жывапісу.