МІНСК, 13 кас — Sputnik. "Клевер" разгарнецца на ўвесь Арэна-сіці ўжо 31 кастрычніка. Экафэст — новы сучасны фармат аб'яднання тэхналогій і прыроды. На фестывалі будуць прадстаўлены экалагічна чыстыя прадукты, прадукцыя фермерскіх гаспадарак і прадукты для вегетарыянцаў і сыраедаў.
Будуць прадстаўлены і экалагічныя рашэнні для дома: экалагічна чыстая мэбля і тканіны, экатэхніка. Дзяўчат зацікавіць эка-касметыка, аромамасла і адзенне з натуральных тканін. Асобна будуць прадстаўлены экалагічна чыстыя цацкі для дзяцей, карысныя прысмакі і спецыяльныя дзіцячыя парашкі і мыла.
Упершыню "Клевер" прайшоў 25 ліпеня, знайшоў прыхільнікаў, і арганізатары вырашылі паўтарыць.