Гурт Hurma прэзентуе дэбютны альбом

© Photo : Hurmaгурт Hurma
гурт Hurma - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дыск будзе мець назву Repeat, над запісам музыкі працавалі амаль два гады.

МІНСК, 14 кас — Sputnik. Hurma рыхтуе сэрыю выступаў па Беларусі на курсах "Мова Нанова", а затым вялікі сольны канцэрт-прэзэнтацыю ў Мінску. Яна пройдзе 27 лістапада ў новым беларускамоўным клубе "Пляцоўка Хол".

Працаваць над альбомам Hurma пачалі працаваць у 2013-м, пасля перамогі ў намінацыі "Дэбют" на музычнай беларускай прэміі "Героі году".

"Выхад альбому нечым нагадвае нараджэньне дзіця. Вядома, ёсьць і бязьдзетныя выканаўцы, ёсьць артысты як маці-гераіні, якія выдаюць па альбому на год. Але ж першы альбом, як першынец — гэта тое, чаго неверагодна чакаеш", — кажа лідэр каманды Мікіта Найдзёнаў.

У новым альбоме музыкі паспрабавалі зрабіць тое, што не рабілі раней: запрасіць сэсійных музыкантаў, знайсьці прадусара альбома, запісаць хор, папрацаваць у студыі з запрошанымі бэк-вакалістамі.

Музыкі гурта прызнаюцца, што ўклалі ў запіс шмат сродкаў. "За грошы, укладзеныя ў дыск, можна было б набыць неблагую машыну. Але я рады, што альбом выйшаў, задаволены тым, якім ён атрымаўся", — распавядаюць удзельнікі гурта.

У альбом увайшло 10 трэкаў, гурт зводзіў плытку ўласнымі намаганнямі.

Стужка навiн
0