МІНСК, 15 кас — Sputnik. Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі абнавіла дадзеныя вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, паведаміла ў чацвер прэс-служба ЦВК.
Паводле новых дадзеных ЦВК, у выбарах прынялі ўдзел 6 мільёнаў 112 тысяч 364 чалавека, што складае 87,21% прагаласаваўшых (раней была агучана лічба 87,22%).
Таксама змяніліся і вынікі галасавання. Так, за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 83,47% выбаршчыкаў (раней па дадзеных ЦВК дзеючы прэзідэнт набраў 83,49%). Актывістка кампаніі "Гавары праўду!" Таццяна Караткевіч набрала 4,43% галасоў (раней 4,42%), колькасць выбаршчыкаў лідэра ЛДБ (Б) Сяргея Гайдукевіча скарацілася на адну сотую працэнта — з 3,32% да 3,31%.
Нязменным колькасць выбаршчыкаў засталося толькі ў казацкага атамана Мікалая Улаховіча — 1,67%.